Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (IХ ст.- першая палова ХIII ст.)

Содержание

Слайд 2

Княствы і іх межы У 9 ст. на аснове племяннога княжання

Княствы і іх межы

У 9 ст. на аснове племяннога княжання крывічоў–палачан

узнікла Полацкае княства. Яно ахоплівала паўночную і часткова цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Цэнтрам княства становіцца Полацк – самы першы горад на тэрыторыі Беларусі, які ўзгадваецца ў летапісах пад 862 г., хаця паселішча тут узнікла яшчэ ў 5 ст. Полацкае княства размяшчалася на гандлёвых шляхах “з вараг у грэкі” і кантралявала частку гэтых шляхоў ўздоўж Заходняй Дзвіны і міжрэчча Дзвіны і Дняпра.
Тураўскае княства сфарміравалася на аснове племяннога княжання дрыгавічоў. Яно ахоплівала тэрыторыю сучаснай паўднёвай Беларусі – Палесся. Тураўскае княства ўзнікае на водным Прыпяцка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева ў Польшчу. Яго цэнтрам з’яўляўся Тураў. Назва ад імя міфічнага князя Тура. Упершыню Тураў узгадваецца ў летапісах пад 980 г
Слайд 3

Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад

Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад

і іншых славянскіх княстваў. На землях крывічоў–смалян і часткі радзімічаў ў 9 ст. складваецца Смаленскае княства, якое становіцца цалкам самастойным у першай палове 12 ст. У выніку феадальнай раздробленасці з другой паловы 12 ст. у яго межах утвараецца некалькі ўдзельных княстваў; на тэрыторыі Беларусі ўзнікае Мсціслаўскае княства. Частка Палесся з горадам Мазыр уваходзіла ў склад Кіеўскага княства; тэрыторыя Пасожжа з горадам Гомель – Чарнігаўскага княства.
На захадзе сучаснай Беларусі, дзе адносна позна ажыццяўлялася падпарадкаванне славянамі балцкіх плямёнаў, узнікаюць Берасцейскае (1017), Новагародскае (1117), Гарадзенскае (1116) княствы. Спачатку яны знаходзіліся пад уладай Кіеўскай дзяржавы. З канца 12 ст. трапляюць пад палітычны кантроль Галіцка-Валынскага княства. У гэтых княствах жыло змешанае насельніцтва з валынян, дрыгавічоў, крывічоў і балтаў.
Слайд 4

Слайд 5

Слайд 6

Феадальны лад Зямля ў часы першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, родавым

Феадальны лад

Зямля ў часы першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, родавым і

суседскім абшчынам. Паступова ў 9 – 13 стст. у межах абшчын адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс станаўлення феадальных адносін. Пад феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.
Слайд 7

феадальнае землеўладанне Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі: -

феадальнае землеўладанне

Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі:
- падараванні князёў

сваім дружыннікам за ваенную або грамадзянскую службу;
- падараванні з боку князёў і баяраў царкве.
Асноўныя віды феадальнага землеўладання:
- княскае;
- баярскае;
- царкоўнае.
Асноўныя тыпы феадальных уладанняў:
- вотчына – уладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне;
- памесце – уладанне з правам абмежаванага распараджэння без права перадачы па спадчыне на працягу жыцця (дажывотна) або на пэўны час.
Слайд 8

Абсалютная большасць сялян–абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях.

Абсалютная большасць сялян–абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях.

Устанаўліваецца залежнасць сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных сялянскіх абшчын. Даніна збіралася шляхам перыядычных паходаў князёў са сваімі дружынамі ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “кармленне”. За абарону з боку князя і дружыны раз у год у вызначаных памерах у пагосты (цэнтры пэўных тэрыторый–воласцей) звозіліся прадукты харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны з асобных сялянскіх двароў размяркоўвала абшчына.
Слайд 9

Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян: закупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці

Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян:

закупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці

на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку;
- радовічы – сяляне, якія заключалі дамову з землеўладальнікамі (“рад”) на пэўны час з фіксацыяй павіннасцей;
- ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых заробкаў;
- чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі. Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці якіх маглі атрымаць свабоду.
Слайд 10

ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎ-КНЯСТВАЎ . Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча.

ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎ-КНЯСТВАЎ

. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі

органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Слайд 11

Князь Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на

Князь

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале

дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся якяго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрым-кай вярхоў пануючага класа.
Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.
Слайд 12

Рада князя 1. не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да

Рада князя

1. не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да

сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў.
2. кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай.
Слайд 13

Веча Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага

Веча

Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені

падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.
Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.
Слайд 14

Слайд 15

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе

Пасаднік

абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе

ён з'яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.
Слайд 16

Іншыя пасады: Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны

Іншыя пасады:

Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён

камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.
Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
Слайд 17

СТАНАЎЛЕННЕ ПРАВА СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ I ЯГО ХАРАКТАРЫСТЫКА Узнікненне старажытных дзяржаў на

СТАНАЎЛЕННЕ ПРАВА СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ I ЯГО ХАРАКТАРЫСТЫКА

Узнікненне старажытных дзяржаў на

тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.
Слайд 18

3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся льготы для пануючага

3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся льготы для пануючага

класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі норм звычаёвага права, а толькі дапаўнялі іх, надавалі ім агульнадзяржаўны характар.
Слайд 19

Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны наступныя рысы: Партыкулярызм права звязаны

Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны наступныя рысы:

Партыкулярызм права звязаны

з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы.
Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы.
Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу.
Слайд 20

Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з

Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з

далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм гра-мадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у пры-ватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай -феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць у судзе.
Слайд 21

Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як

Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як

маёмасныя спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.
У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі.