Развіццё лексічнага саставу старабеларускай мовы

Содержание

Слайд 2

Уласнабеларуская лексіка. Тэматычная класіфікацыя старабеларускай лексікі. Запазычанні ў старабеларускай лексіцы. Асіміляцыя запазычанняў.

Уласнабеларуская лексіка.
Тэматычная класіфікацыя старабеларускай лексікі.
Запазычанні ў старабеларускай лексіцы.
Асіміляцыя запазычанняў.

Слайд 3

1 Уласнабеларуская лексіка У працэсе фарміравання беларускай народнасці ўтваралася старабеларуская мова

1 Уласнабеларуская лексіка

У працэсе фарміравання беларускай народнасці ўтваралася старабеларуская мова з

яе спецыфічнымі асаблівасцямі. Многія словы індаеўрапейскага, агульнаславянскага і старажытнарускага паходжання падпарадкоўваліся ў беларускай мове яе граматычнай сістэме, падвяргаліся дзеянню сваіх унутраных законаў моўнага развіцця.
Слайд 4

Гэта адносіцца не толькі да фанетычнага боку, але і да словаўтваральнай

Гэта адносіцца не толькі да фанетычнага боку, але і да словаўтваральнай

структуры.

Часта словы аднаго семантычнага раду ў старабеларускай мове ўтвараліся ад адрозных, у параўнанні са старажытнарускай эпохай, агульнаславянскіх суфіксаў, прэфіксаў або словаскладання.

Слайд 5

Слайд 6

Слайд 7

Слайд 8

Слайд 9

Слайд 10

Слайд 11

Слайд 12

Слайд 13

Семантычныя змены:

Семантычныя змены:

Слайд 14

Слайд 15

Слайд 16

Важны працэс папаўнення і развіцця ўласна беларускай лексікі папаўненне словамі, якія

Важны працэс папаўнення і развіцця ўласна беларускай лексікі

папаўненне словамі, якія

не мелі адбітку старажытнарускай эпохі.
Большасць з іх былі агульнымі для беларускай, украінскай і польскай моў. Так адбывалася ў выніку існавання беларусаў, украінцаў і палякаў у межах адной дзяржавы.
Слайд 17

Зносіны народаў пашырыліся пасля жаніцьбы літоўскага князя Ягайлы з польскай каралевай

Зносіны народаў пашырыліся пасля жаніцьбы літоўскага князя Ягайлы з польскай каралевай

Ядвігай (1386) пасля Люблінскай уніі (1569), калі ВКЛ было далучана да Рэчы Паспалітай. Польскія феадалы атрымалі права пасяляцца на спрадвечнай тэрыторыі Беларусі, дзе ў той час з’яўляліся школы і адпаведная літаратура. Польская мова ўваходзіла ва ўжытак беларусаў, а беларускай мовай карысталіся часам палякі.
Слайд 18

Адны і тыя самыя словы былі пашыраны адначасова на польскіх, беларускіх

Адны і тыя самыя словы былі пашыраны адначасова на польскіх, беларускіх

і ўкраінскіх землях:
але, альбо, бачыти, брудъ, гомонъ, гукъ, зневага, непрыстойне, тыдень, якость, щырый, подлога, справа, слупъ, шматъ, шлюбъ.
Слайд 19

Некаторыя словы, характэрныя для беларускай, украінскай і польскай моў, мелі ў

Некаторыя словы, характэрныя для беларускай, украінскай і польскай моў, мелі ў

іх неаднолькавую словаўтваральную і гукавую структуру:

зранку (zrana), отчына (ojczyzna), кветный (kwiatowy), однакъ (jednak), волоцуга (włocęga), король (król), сведокъ (świadek), трывати (trwać), тривожити (trwożyć), переконати (przekonać), перешкода (przeszkoda)

Слайд 20

Менш пашыраныя словы, абмежаваныя беларускай і ўкраінскай мовамі докуль, ежа, кожный,

Менш пашыраныя словы, абмежаваныя беларускай і ўкраінскай мовамі

докуль, ежа, кожный, нащадокъ,

олатка, чаботъ, надто, мовчки, захопити, поселникъ ‘пасяленец’.
Частка такіх слоў мела розныя фанетычныя характарыстыкі: дати (дати), ести (їсти), лето (літо), терпети (терпіти), секира (сокира).
Слайд 21

Агульнанародныя і вузкамясцовыя словы і формы заспати ‘паспець’, кремъ ‘соты ў

Агульнанародныя і вузкамясцовыя словы і формы

заспати ‘паспець’, кремъ ‘соты ў вуллі,

дзе вымерлі пчолы’, озеродъ, покуль, русмистый ‘карычневы’, споручъ
Слайд 22

Шмат вузкамясцовых слоў, якія былі прыналежнасцю пэўнага дыялектна-сацыяльнага асяроддзя, захавалася ў

Шмат вузкамясцовых слоў, якія былі прыналежнасцю пэўнага дыялектна-сацыяльнага асяроддзя, захавалася ў

мове інтэрмедый (інтэрлюдый) да школьных драматычных твораў ХVІІ-ХVІІІ ст., аўтары якіх захавалі ўзоры тагачаснай мовы беларускіх сялян: апундырыць ‘прыглушыць’, берестень ‘гліняны гаршчок, аплецены бяростай’, кавярзень ‘лапаць’, нетуци ‘няма’, пераплотъ ‘агароджа’, сачень ‘праснак’, тарарычка ‘бубен’, хварыш ‘прыпадак’, мезга ‘сушаная кара’, залюкаць ‘запалохаць’.
Слайд 23

2 Тэматычная класіфікацыя старабеларускай лексікі Грамадска-палітычная лексіка Фарміраванне лексіка-семантычнай групы грамадска-палітычнай

2 Тэматычная класіфікацыя старабеларускай лексікі Грамадска-палітычная лексіка

Фарміраванне лексіка-семантычнай групы грамадска-палітычнай лексікі ў

старабеларускай мове адбылося на базе старажытнарускай грамадскай тэрміналогіі.
Слайд 24

У ВКЛ беларуская мова як дзяржаўная была заклікана абслугоўваць заканадаўства, справаводства,

У ВКЛ беларуская мова як дзяржаўная была заклікана абслугоўваць заканадаўства, справаводства,

справавую перапіску ў міждзяржаўным маштабе

Тут на дапамогу старажытнарускай лексіцы прыходзілі суседнія мовы, асабліва польская, якая, разам са старажытнарускай, стала крыніцай стварэння грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіі стараблеораскай мовы.

Слайд 25

Структура грамадства. Ніжэйшае саслоўе Вясковае насельніцтва: челядь невольная ‘сукупнасць паднявольных людзей’,

Структура грамадства. Ніжэйшае саслоўе

Вясковае насельніцтва:
челядь невольная ‘сукупнасць паднявольных людзей’,
челядь вольная

‘вольныя людзі на службе ў памяшчыцкай сядзібе’,
челядь отчизная ‘нявольнікі, што перайшлі па спадчыне’,
челядь поспольная ‘нявольнікі ў калектыўным уладанні’,
челядь позычаная, челядь закупная, челядь дворная, челядь домовая.
Слайд 26

Адна падняволеная асоба челядинъ, челядникъ, невольникъ, паробокъ, чоловекъ, слуга, девка невольная, жонка невольная, челядница

Адна падняволеная асоба

челядинъ, челядникъ, невольникъ, паробокъ, чоловекъ, слуга, девка невольная, жонка

невольная, челядница
Слайд 27

Працоўнае вясковае насельніцтва: люди, мужи, мужики, смерды, черные люди, кмети, хлопы,

Працоўнае вясковае насельніцтва:

люди, мужи, мужики, смерды, черные люди, кмети, хлопы, подданые.

Агульная назва непрывілеяванай часткі насельніцтва – поспольство.
Сяляне, што хадзілі на паншчыну (несли тѧгло) - тѧглые люди, а паншчына – тѧглая служьба.
Слайд 28

Службовыя і рамесныя сяляне ў залежнасці ад спецыфікі заняткаў: конюхъ, конюхъ

Службовыя і рамесныя сяляне ў залежнасці ад спецыфікі заняткаў:
конюхъ, конюхъ седельный,

машталеръ, кобыльникъ, лейтъ, конокормець – конюхі;
Слайд 29

стадникъ ‘даглядчык кароў’, свинарь, пастухъ, подлазникъ ‘пчаляр’, рыболовъ, неводникъ ‘рыбак’, бобровникъ;

стадникъ ‘даглядчык кароў’, свинарь, пастухъ, подлазникъ ‘пчаляр’, рыболовъ, неводникъ ‘рыбак’, бобровникъ;
осочникъ

‘ахоўнік лясоў’, ловецъ, мысливецъ, стрелецъ ‘паляўнічы’, сокольникъ, пташникъ, шатерникъ ‘лаўцы птушак’;
смолярь, дегтярь, угольникъ, соляникъ, рудникъ, огородникъ, коваль, кравецъ, мечовникъ, шевецъ, дойлида.
Слайд 30

Сяляне непохожие (не мелі права пакідаць месца жыхарства) похожие (такое права

Сяляне

непохожие (не мелі права пакідаць месца жыхарства)
похожие (такое права мелі)

у залежнасці ад заседлости ці земской давности
не хадзілі на паншчыну і не выконвалі нейкай службы ў панскім маёнтку оброчникки (плацілі аброк),
куничники (арандавалі зямлю і плацілі арэнду пад назвай куница),
данники (жылі ў мясцовасці, дзе не было панскіх маёнткаў і плацілі дань)
Слайд 31

Вялікая па колькасці катэгорыя вясковага насельніцтва - слуги. Іх абавязак –

Вялікая па колькасці катэгорыя вясковага насельніцтва - слуги.

Іх абавязак – ваенная

служба, у мірны час – раз’езды па княжыцкіх даручэннях:
слуга путный, бояринъ путный, слуга панцырный, слуга доспешный, слуга щитный, слуга конный.
Слайд 32

Гарадское насельніцтва: мещане, предмещане. Сярэднія класы ВКЛ – дробнамаёмаснае баярства, якое

Гарадское насельніцтва: мещане, предмещане.
Сярэднія класы ВКЛ – дробнамаёмаснае баярства, якое паступова

ператварылася ў шляхецкае саслоўе – бояре-шляхта, бояре (боляринъ), земяне, шляхта.
Вышэйшае саслоўе – князь, панъ (вельможный), бискупъ ‘духоўная асоба’.
Слайд 33

Маёмаснае становішча ‘багацце’ абазначался праз словы: богатство, богатети, богачъ, знатникъ, сутый

Маёмаснае становішча

‘багацце’ абазначался праз словы: богатство, богатети, богачъ, знатникъ, сутый ‘пышный’;
‘беднасць’:

нендза, надза, нужа, убозство, бедникъ, бедный, немаетный, недзный, нендзникъ, убогий, жебрацтво, жебракъ;
Слайд 34

‘маёмасць’: маѥтность лежачая (нерухомая), ма ѥ тность рухомая, дедина, отчина, материзна,

‘маёмасць’:

маѥтность лежачая (нерухомая), ма ѥ тность рухомая, дедина, отчина, материзна, дядьковщина

(класіфікацыя маёмасці па спадчыннай прыкмеце), спадокъ ‘спадчына’, делница ‘частка маёмасці па спадчыне’; именьѥ, поместьѥ ‘маёнтак, атрыманы па месцы службы’, дворъ ‘маёнтак вялікага князя, памешчыка’, фольварокъ, столовое именьѥ ‘дзяржаўны маёнтак’, пенное именьѥ ‘спрэчны маёнтак’, прономия (‘маёнтак рымска-каталіцкай царквы’);
‘пасаг’: вено, внесеньѥ, выправа, посагъ, приданоѥ.
Слайд 35

Тэрміналогія падаткаў і штрафаў: дягло (падатак зернем), мезлева (жывёлай, птушкамі), дань

Тэрміналогія падаткаў і штрафаў:

дягло (падатак зернем),
мезлева (жывёлай, птушкамі),
дань (грашыма),
поземъ

(плата за карыстанне зямлёй),
осадные пенези (аброк замест рамесніцкіх павіннасцей),
ордынщина (збор сродкаў для крымскага хана),
мостовоѥ (мыта за перавоз тавараў праз мост),
гребельноѥ (праз грэблю),
пометноѥ (плата суду ад выйгрыш справы),
потуремноѥ (плата ад вязня пры выхадзе з турмы),
поланцужноѥ (плата за сядзенне ў ланцугах).
Слайд 36

Старажытнае цэнтральнае і мясцовае кіраванне Вярхоўная ўлада: кніжная лексіка (гісторыка-юрыдычныя дакументы,

Старажытнае цэнтральнае і мясцовае кіраванне
Вярхоўная ўлада: кніжная лексіка (гісторыка-юрыдычныя дакументы, рэлігійныя

творы, непасрэднага дачынення да жыцця ВКЛ не мае):
самодержецъ, король, монархъ, солтанъ, сенат, царъ, цесаръ.
Слайд 37

Вышэйшая ўлада ВКЛ: князь, врядъ, корона, маѥстатъ, столица, титул, ѥдиновладца, устава,

Вышэйшая ўлада ВКЛ:

князь, врядъ, корона, маѥстатъ, столица, титул, ѥдиновладца, устава, указъ,

привилей, декретъ, конституция, паны-рада (савет буйнейшых феадалаў пры Вялікім Князі Літоўскім), сейм (шляхецка-магнацкі з’езд для вырашэння важных пытанняў палітыкі і заканадаўства, які склікаўся вялікім князем і панамі-радай).
Слайд 38

Высокапастаўленыя чыноўнікі: паны-рада: канцлеръ ‘правіцель дзяржаўнай канцылярыі’, подскарбий земский ‘загадчык фінансамі

Высокапастаўленыя чыноўнікі: паны-рада:

канцлеръ ‘правіцель дзяржаўнай канцылярыі’,
подскарбий земский ‘загадчык фінансамі ВКЛ,


подскарбий дворский ‘загадчык фінансамі князя’,
маршалокъ земский ‘ахоўнік парадку і этыкету пры двары і на сейме’,
гетманъ наивысший ‘начальнік узброеных сіл.
Слайд 39

Подчаший, чашникъ, крайчий (разразаў ежу), подстолий, кухмистръ – адказвалі за вялікакняжацкую ежу.

Подчаший, чашникъ, крайчий (разразаў ежу), подстолий, кухмистръ – адказвалі за вялікакняжацкую

ежу.
Слайд 40

Урадавыя асобы мясцовых органаў улады: воѥвода, староста, каштелянъ ‘камендант замка’, подстаростий,

Урадавыя асобы мясцовых органаў улады:

воѥвода, староста, каштелянъ ‘камендант замка’,
подстаростий, казначей,

городничий ‘адказны за спраўнасць замкавых умацаванняў’,
войский, конюший, ловчий, сокольничий, лесничий;
Слайд 41

наместникъ-державца ‘мясцовы правіцель’, маршалокъ ‘чыноўнік, які судзіў па асобых даручэннях намесніка-дзяржаўцы’,

наместникъ-державца ‘мясцовы правіцель’,
маршалокъ ‘чыноўнік, які судзіў па асобых даручэннях намесніка-дзяржаўцы’,
дворовый

урядъ ‘адміністрацыя маёнтка’,
тивунъ ‘бліжэйшы памочнік велікакняжых намеснікаў-дзяржаўцаў па нагляду за работамі ў маёнтках і захаванню сабранага ўраджаю і маёмасці, разглядаў зямельныя сутыкненні і дробныя спрэчкі між сялянамі’,
хоружий ‘прадстаўнік улады, што выбіраўся князем для збору серабшчыны ‘грашовы падатак на ваенныя патрэбы’ і для вываду шляхты на вайну’.
Слайд 42

У гарадах з Магдэбургскім правам (права на самакіраванне, незалежнасць ад князя)

У гарадах з Магдэбургскім правам (права на самакіраванне, незалежнасць ад князя)

на чале ўлады стаялі
войт і лентвойтъ ‘намеснік войта’.
Кіраўніцтва ажыццяўляла рада, лава ‘адміністрацыйна-судовы орган’.
Члены гэтых устаноў зваліся радца, радникъ, бурмистръ, лавникъ.
Слайд 43

Старабеларуская грамадска-палітычная лексіка адрознівалася стабільнасцю і разнастайнасцю, што праявілася ва ўсебаковасці

Старабеларуская грамадска-палітычная лексіка адрознівалася стабільнасцю і разнастайнасцю, што праявілася ва ўсебаковасці

ахопу паняццяў грамадскага жыцця і дакладнасці асобных лексічных сродкаў. Пераважная большасць тэрмінаў, што характарызавалі структуру грамадства, яго маёмаснае становішча, павіннасці і падаткі, засталіся ў межах ХІV-ХVІ ст. і не захаваліся ў сучаснай беларускай мове. Падобныя лексема зніклі разам са зменай сацыяльна-гістарычных абставін, для выражэння якіх яны служылі і ўжываюцца зараз толькі як гістарызмы.
Слайд 44

Гандлёвая лексіка Лексіка, звязаная з працэсамі абмену, куплі-продажу тавараў, належыць да

Гандлёвая лексіка

Лексіка, звязаная з працэсамі абмену, куплі-продажу тавараў, належыць да старажытных

пластоў славянскай лексічнай сістэмы. Агульныя паняцці гэтых працэсаў лексічна аформіліся пераважна ў перыяд славянскага моўнага адзінства, таму найбольш важныя тэрміны гэтай лексічнай групы ў славянскіх мовах маюць агульнае паходжанне. Большае развіццё гандлёвыя зносіны між народамі атрымалі пазней у сувязі з ростам гарадоў і складваннем дзяржаўных феадальных аб’яднанняў.
Слайд 45

Гандлёвая лексіка падзяляецца: 1 агульныя назвы гандлёвага працэсу: торговати, купчити, гандлевати

Гандлёвая лексіка падзяляецца:

1 агульныя назвы гандлёвага працэсу: торговати, купчити, гандлевати (з

нямецкай мовы – handeln), перекуповати ‘купляць тавары, каб прадаць з прыбытка’, шинковати (з нямецкага shenken ‘гандляваць віно, гарэлкай’), купити, продати; торгъ, торговля, торгованьѥ, гандель, купецтво, перекупництво, перекупъ, перекупованьѥ, шинкъ;
Слайд 46

2 назвы асоб-удзельнікаў гандлёвага працэсу: купецъ ‘той, хто гадлюе, той, хто

2 назвы асоб-удзельнікаў гандлёвага працэсу:

купецъ ‘той, хто гадлюе, той, хто купляе’,

гость, торговецъ, купчикъ (дробныя гандляры), продавачъ, продавецъ, перекупъ, перекупникъ ‘гандляр, які займаецца перапродажам’, шаперъ ‘перакупшчык збожжа’, кормникъ ‘гандляр харчамі’, железникъ, кленикъ, мясникъ, крамаръ, крамникъ, имбарникъ, шинкаръ, шинкарка, корчмитъ, корчмиха, корчмаръ (асобы, якія гандлююць напоямі);
Слайд 47

3 назвы месц, дзе адбываецца гандаль: торгъ ‘публічнае месца для гандлю,

3 назвы месц, дзе адбываецца гандаль:

торгъ ‘публічнае месца для гандлю, агульны

гарадскі плац’, ярмаркъ (з нямецкага Jahr ‘год’, Markt ‘рынак’), рынокъ (са старанямецкага rinc ‘цэнтральнае месца ў горадзе, дзе адбываліся сходы, пакаранні, таргі’), крама, крамница, ятка, клетка, корчма (месца гандлю напоямі);
Слайд 48

4 назвы мер: сыпкія рэчывы (збожжа, соль, попел): бочка, ведро, дежа,

4 назвы мер:

сыпкія рэчывы (збожжа, соль, попел):
бочка, ведро, дежа, фаса, ушатъ,

куфа, барила, кадь (4 пуды, 64 кг),
кубелъ, корецъ (пасудзіна, якой вымяралася збожжа, крупа, мак, часнок, гарох),
гарнецъ (мера віна і сыпкіх рэчываў, ад дзеяслова горнути, прыкладна 250 г),
глякъ, кварта, возъ (мера сена), колеса (сена), копа (‘куча, сукупнасць’, пазней падліковая адзінка з лічбавым значэннем 60 пры вымярэнні колькасці снапоў, яек, агуркоў, капусты, грошаў), меры (‘спосаб вымярэння’: бочка меры вилинской, краковской);
Слайд 49

назвы кожнай дробнай велічыні: полтъ (мера мяса), четверть (чвэрць аршына, 4

назвы кожнай дробнай велічыні:

полтъ (мера мяса),
четверть (чвэрць аршына, 4 вяршкі),

чвертъ, четвертка, осмина,
вершокъ (адна шаснаццатая частка аршына, прыкладна 4,4 см),
шеснастка (мера сыпкіх цел);
Слайд 50

лінейныя меры: локоть (мера тканін), аршинъ (даўжыня рукі ад пляча, прыкладна

лінейныя меры:

локоть (мера тканін),
аршинъ (даўжыня рукі ад пляча, прыкладна 71

см),
верста (500 саженъ, прыкладна 1,05 км),
сажень (ад дзяслова сягати, 3 аршыны, прыкладна 2,13 м)
Слайд 51

Вагавыя меры:

Вагавыя меры:

Слайд 52

Слайд 53

5 назвы грашовых адзінак: гривна – упрыгожанне (залаты ці срэбраны медальён)

5 назвы грашовых адзінак:

гривна – упрыгожанне (залаты ці срэбраны медальён) –

манета;
алтынъ – з цюрскскіх моў ‘залаты’;
корабельникъ – назва англійскай і французскай манеты з малюнкамі ружы і карабля;
шелегъ – з гоцкага skilliggs (старажытнарускае склязь, стлязь);
пенѧзь – з гоцкага panniggs – грашовая адзінка і грошы наогул (пенѧзь белый, пенѧзь литовский);
Слайд 54

грошъ – з лацінскага grossus ‘вялікі’, меншы за рубль, большы за

грошъ – з лацінскага grossus ‘вялікі’, меншы за рубль, большы за

пенѧзь, грошъ широкий (14 пенязей), пенежный (8-10 пенязей), плоский, узкий; полугрошекъ;
гроши – агульная назва манет;
талеръ – ад мясцовасці ў Багеміі (Чэхіі) – Іохімсталь, дзе з пачатку ХVІ ст. чаканілі манету Иохімсталеры, у польскай і беларускай мовах замацавалася назва талеръ (з 1533 г.), у Расіі – ефимка; талер левковый – талер з малюнкамі льва – левокъ;
вердункъ, ортъ – запазычанні з польскай мовы з пранікненнем польскіх манет у грашовы зварот ВКЛ;
рубль, полтина, деньга (з цюркскіх моў), золотый, скотецъ.
Слайд 55

З гандлёвай лексікі старабеларускай мовы прыкметныя змены адбыліся ў сістэме грашовых

З гандлёвай лексікі старабеларускай мовы прыкметныя змены адбыліся ў сістэме грашовых

найменняў у сувязі з поўнай яе залежнасцю ад дзяржаўна-эканамічнага заканадаўства. Устойлівасць выявілі назвы адзінак меры з прычыны традыцыйнасці ў народным жыцці спосабаў вымярэння. У гаворках захаваліся назвы бочка, вядро, мех, фунт, пуд.
Слайд 56

Ваенная лексіка 1 абазначэнні ўзброенага сутыкнення двух варожых лагераў або войскаў:

Ваенная лексіка

1 абазначэнні ўзброенага сутыкнення двух варожых лагераў або войскаў: воевати(ся),

бити(ся), боевати, штурмовати (з ням. Sturm, польскае szturmować);
узброенае сутыкненне: битва, брань, бой, война, побоиско, подбегъ, потычка, поражка, утарчка (кароткачаовыя сутыкненні з ворагам, лакальныя канфлікты), валька, штурм;
Слайд 57

2 назвы войска і яго частак: войска, рушенье ‘выступленне войска для

2 назвы войска і яго частак:

войска, рушенье ‘выступленне войска для ваенных

дзеянняў, апалчэнне шляхты, якое адрознівалася ад наёмнага войска тым, што служыла не за грошы, а за права валодання зямлёй’, полкъ, полчина, гуфъ, уфъ, гуфецъ, уфецъ, рота, почетъ, ватага, ватажка, загонъ, прапорецъ, президия, хoруговь, чата, чамбулъ, рать;
Слайд 58

3 назвы ўдзельнікаў узброенай барацьбы: жолнеръ (з польскага żołnierz ‘салдат’, ‘наёмны

3 назвы ўдзельнікаў узброенай барацьбы:

жолнеръ (з польскага żołnierz ‘салдат’, ‘наёмны воін,

удзельнік ідэалагічнай барацьбы’), гайдукъ (з вянгерскай мовы ‘наёмны, пяхотны воін, узброены слуга’), драбъ (з польскага drab ‘пешы воін’), бенникъ, боевникъ, боѥцъ, вои, воинъ, военникъ, воинникъ, воѥвникъ, валечникъ, витезь;
Слайд 59

4 назвы ваюючых асоб з улікам іх іерархічнага становішча десѧтникъ, сотникъ,

4 назвы ваюючых асоб з улікам іх іерархічнага становішча

десѧтникъ, сотникъ, тысѧчникъ,

полковникъ, ротмистръ - усходнеславянская традыцыя, калі войска падзялялася на дзясяткі, сотні, тысячы.
У ХVІ ст. (“Хроніка” Бельскага) - сотникъ - ротмистръ (сотникъ мае глосу), на пачатку ХVІІ ст. – полковникъ.
Вышэйшая вайсковая пасада ў старабеларускай мове – гетманъ (з нямецкай мовы праз польскую).
Слайд 60

Назвы ваюючых у залежнасці ад: спосабу ўдзелу ў баі: пеший, ездный,

Назвы ваюючых у залежнасці ад:
спосабу ўдзелу ў баі: пеший, ездный, верхникъ,

комонникъ;
ад узбраення: стрелецъ, копейникъ, затинщикъ, щитоноша, пушкарь;
ад прыналежнасці да вайсковай адзінкі: полчанинъ, чатовникъ;
Слайд 61

4 назвы прадметаў узбраення: броня (зброя), оружиѥ (у перакладных творах ‘халодная

4 назвы прадметаў узбраення:

броня (зброя), оружиѥ (у перакладных творах ‘халодная зброя’),

мечъ (доўгі востры з абодвух бакоў кінжал), кордъ (від мяча), сабля, шабля (форма з’явілася пад уплывам польскай мовы, дзе перадавалася на пісьме мазурскае вымаўленне лексемы), копьѥ (колючая зброя на доўгім дрэўку), древо, древце (копье), рогатина, ощепъ;
Слайд 62

агнястрэльная зброя: стрельба, ручница ‘ручная стрэльба’, полгакъ (пулгакъ, з нямецкага Halbhaken

агнястрэльная зброя:

стрельба, ручница ‘ручная стрэльба’, полгакъ (пулгакъ, з нямецкага Halbhaken праз

польскае pulhak ‘ручная агнястрэльная зброя’), мушкетъ, аркабузъ (гаркабузъ);
буйнога калібру: армата (з лацінскага armata праз полькую мову, ‘артылерыя, флот’), гармата ‘пушка’, дело (з польскага działo ‘пушка’), гаковница, мождчерь, пушка.
Слайд 63

Навукова-кніжная лексіка Асноўная колькасць навуковых тэрмінаў прыпадае на канфесіянальную і свецкую

Навукова-кніжная лексіка

Асноўная колькасць навуковых тэрмінаў прыпадае на канфесіянальную і свецкую літаратуры

і менш за ўсё іх у справавой пісьменнасці, што ўказвае на абмежаванасць ужывання навуковых тэрмінаў у тагачаснай жывой гаворцы.
Слова наука ўпершыню адзначанецца ў перакладных рэлігійных аповесцях канца ХV ст.: тогды оное детятко дано на науку (“Жыціе Аляксея, чалавека Божага”).
Слайд 64

У прадмове да “Кнігі Быцця” Ф.Скарына пісаў аб 7 “вызваленых” навуках:

У прадмове да “Кнігі Быцця” Ф.Скарына пісаў аб 7 “вызваленых” навуках:

Славесныя:
грамматика:

доброго писанья и мовенья наука” (“Лексікон” П.Бярынды);
логика;
риторика (“красномовность, красомовство” – Ф.Скарына).

Неславесныя:
музыка (“певница” – Ф.Скарына;
арифметика (“вократце а неомыльне считати учить” – Ф. Скарына);
геометріа (“земелемерие” – Ф.Скарына);
астрономіа: астролокгіа (“звездозаконие, звездозорство, звездочетство, звездочетие”).

Слайд 65

У старабеларускіх помніках: архитектура (“майстерство албо наука около будованя” – П.

У старабеларускіх помніках:

архитектура (“майстерство албо наука около будованя” – П. Бярында);
барберство

(“медыцынскае лячэнне”);
богословиѥ (теология, феология).
географіа (“Землѣ описанье” – П. Бярында);
гистория (история, хистория, “лhтописець” – Ф. Скарына);
диалектика (філасофскае разважанне);
малерство (“живописательное художество” – П. Бярында);
Ортографія (“Дзённік” Ф. Еўлашоўскага);
педагогіа (“пѣстунство” – П. Бярында);
филозофиа (“любити Бога для самого себе” – Ф. Скарына).
Слайд 66

Асобы-прадстаўнікі галін навукі: ученый – агульный тэрмін, спачатку выступаў як азначэнне

Асобы-прадстаўнікі галін навукі:

ученый – агульный тэрмін, спачатку выступаў як азначэнне да

слоў мужъ, человекъ – Ф.Скарына;
мудрецъ – вучоны чалавек, мысліцель;
докторъ – і вучоны наогул, і чалавек, які лечыць, урач;
барберъ (балверъ) – врачъ, лекаръ, цируликъ (урач, першымі лекарамі былі цырульнікі);
архитекторъ – архитектонъ (“старшій тесля або майстеръ тесельский” – П.Бярында);
Слайд 67

астролокгъ, астрономъ, звездарь, звездозорца, звездозорецъ, звездочетецъ, звездочетца, звѣздарька; гисторикъ, историкъ, кройникаръ,

астролокгъ, астрономъ, звездарь, звездозорца, звездозорецъ, звездочетецъ, звездочетца, звѣздарька;
гисторикъ, историкъ, кройникаръ, летописецъ;
географъ,

еографъ, евграфъ;
грамматикъ, медикъ, юристъ (адзінкавыя выпадкі ўжывання слова ў перакладных тэкстах ХVІІ ст.);
философъ, филозофъ, филіозофъ, теологъ, феологъ.
Слайд 68

Працэс навучання – учение, ученье, научанье, наученье. Месца, дзе навучаліся: школа,

Працэс навучання – учение, ученье, научанье, наученье.
Месца, дзе навучаліся: школа, академия,

гимнасия, семинария, училище, бурса (памяшканне для жылля навучэнцаў).
Слайд 69

Асобы, якія вучылі: бакаларъ, дидаскалъ, маистеръ (мистръ), наставникъ, педагогъ, прецепторъ, научитель,

Асобы, якія вучылі: бакаларъ, дидаскалъ, маистеръ (мистръ), наставникъ, педагогъ, прецепторъ, научитель,

учитель, наставница, визитаторъ, екзаменаторъ, инспекторъ, школьникъ ‘асоба, што наглядала за школай ці вучнямі’, школяръ ‘чалавек, які ведае грамату’, научителка, учителка, учителница.
Асобы, якія вучыліся: ученикъ, ученица, учень, жакъ, спудей, студентъ (тщатель – П. Бярында).
Слайд 70

Асобы-стваральнікі тэксту мелі назвы: авторъ, дееписецъ, канонописецъ, кройникъ, летописецъ, поета, римодееписъ,

Асобы-стваральнікі тэксту мелі назвы: авторъ, дееписецъ, канонописецъ, кройникъ, летописецъ, поета, римодееписъ,

шкрипторъ ‘царкоўны летапісец’ – тэрміны з дыферэнцыяцыяй па жанрах.
Лінгвістычныя тэрміны: азбука, алфабетъ, абецадло, литера, букштаба, слово, писмо, письмена, диалектъ ‘мова’, мова, языкъ.
Слайд 71

Асноўныя жанры старабеларускай пісьменнасці, рэлігійных і мастацкіх твораў: Библия, евангелие, псалтырь,

Асноўныя жанры старабеларускай пісьменнасці, рэлігійных і мастацкіх твораў:
Библия, евангелие, псалтырь, апостолъ;
кантыкъ,

кондакъ, псалмъ, псаломъ, стишокъ, тропарь;
булла, декретъ, епистола, канонъ, шкриптъ ‘пастанова і афіцыйныя рашэнні рымскага папы ці сабораў, у палемічнай літаратуры’;
история, кройника, летописецъ;
книга, книжица, книжка, песня, повесть, приповесть, сказанье, трактатъ, пашквилюсъ.