Змяненне зычных [л], [в] на [ў]

Содержание

Слайд 2

1 Гісторыя [ў] (у нескладовага). 2 Фанетычны шлях пераходу [л] у

1 Гісторыя [ў] (у нескладовага).
2 Фанетычны шлях пераходу [л] у [ў].


3 Нефанетычны пераход [л] у [ў].
4 Асаблівасці адлюстравання гука [ў] у старабеларускіх пісьмовых помніках.
Слайд 3

1 Гісторыя [ў] Гук [ў] - въ, вь, пасля страты слабых

1 Гісторыя [ў]

Гук [ў] - въ, вь,
пасля страты слабых канцавых

рэдукаваных [ъ], [ь]
[в] апынуўся на канцы слова або перад зычным:
сыновъ – сыноў,
правьда – праўда.
Слайд 4

Які [в] у старажытнейшую эпоху агульнаўсходнеславянскай мовы: білабіяльны (губна-губны) губна-зубны На

Які [в] у старажытнейшую эпоху агульнаўсходнеславянскай мовы:

білабіяльны (губна-губны)
губна-зубны
На канец Х

– пачатак ХІ ст. у асобных усходнеславянскіх дыялектах існаваў губна-зубны [в], а ў іншых – білабіяльны зычны [w].
Слайд 5

Дыялекты, якія пасля падзення рэдукаваных захавалі губна-губны [w], ведаюць пераход [в]

Дыялекты, якія пасля падзення рэдукаваных захавалі губна-губны [w],

ведаюць пераход [в]

→ [у (ў)]
губна-губны [w] – санант
перад наступным зычным ён паводзіць сябе як галосны,
перад наступным галосным – як зычны: трава – траўка.
Слайд 6

У дыялектах, дзе ў эпоху падзення рэдукаваных [в] быў губна-зубным [в]

У дыялектах, дзе ў эпоху падзення рэдукаваных [в] быў губна-зубным

[в] на

канцы слоў і перад зычным адбывалася аглушэнне [в] і з’яўленне на ўсходнеславянскай глебе [ф]: тра[ф]ка.
Слайд 7

2 Фанетычны шлях пераходу [л] у [ў] адбываўся пасля галосных [о],

2 Фанетычны шлях пераходу [л] у [ў]
адбываўся пасля галосных [о], [е],

што паходзілі з [ъ], [ь] перад зычнымі (у спалучэннях *tьlt, tъlt):
вълкъ – воўк,
мълчати – маўчаць,
шьлкъ – шоўк
Слайд 8

Фанетычнае змяненне [л] у [ў] пачало адлюстроўвацца ў помніках з ХV

Фанетычнае змяненне [л] у [ў] пачало адлюстроўвацца ў помніках з ХV

ст. – товстыи, довгъ.
У словах тыпу палка, гарэлка [л] захаваўся і не змяніўся на [ў], бо перад [л] не было галоснага па паходжанні з [ъ], [ь] (палъка, горѣлъка).
У словах тыпу асёл, стол змянення не было, таму што пасля [л] не было зычнага (осьлъ, столъ).
Слайд 9

3 Нефанетычны пераход [л] у [ў] адбываецца паводле граматычнай аналогіі ў

3 Нефанетычны пераход [л] у [ў]

адбываецца паводле граматычнай аналогіі ў дзеяслоўных

формах прошлага часу – былых дзеепрыметніках на -л- адзіночнага ліку рабіў, гаварыў (робилъ, говорилъ),
калі -л- быў пасля галосных, на канцы слова (у інтэрвакальным становішчы змянення няма: рабіла).
Слайд 10

Змяненне [л] – [ў] ажыццяўлялася пад ўплывам формаў іншага дзеепрыметніка на

Змяненне [л] – [ў] ажыццяўлялася пад ўплывам формаў іншага дзеепрыметніка на

-въ, дзе пераход адбыўся па фанетычных заканамернасцях:
робивъ – рабіў, робилъ – рабіў, носивъ – насіў.
Слайд 11

4 Асаблівасці адлюстравання [ў] у старабеларускіх пісьмовых помніках Гук [у], які

4 Асаблівасці адлюстравання [ў] у старабеларускіх пісьмовых помніках

Гук [у], які узнік

на месцы старажытнага гука [в] пасля страты рэдукаваных [ъ], [ь] пачаў адлюстроўвацца ў кірылаўскіх помніках пісьменнасці даволі рана.
Слайд 12

[у] на месцы этымалагічнага [в] - ХІІІ ст.: оузѧти оульсти оу

[у] на месцы этымалагічнага [в] - ХІІІ ст.: оузѧти оульсти оу

корабль (Галіцкае Евангелле, 1266),
оуторникъ (Ноўгарадская Кормчая, 1282),
оуздоумалъ, дооулеетъ (Смаленская грамата, 1229).
У граматах ХІІІ ст. назіраецца напісанне у на месцы спрадвечнага в асабліва ў прыназоўніках і на пачатку слова: у вьрхъ, уздумалъ, оу Ризѣ, оу Смольнескѣ.
Слайд 13

З ХІV ст. змена [в] на [у] адлюстроўваецца больш трывала: писанъ

З ХІV ст.

змена [в] на [у] адлюстроўваецца больш трывала: писанъ

у Лавришове.
У старабеларускіх кірылаўскіх пісьмовых помніках гук [ў] часцей адлюстроўваўся праз літару в.
У “Літоўскай метрыцы” (ХV-ХVІ ст.) адзначаецца пераход пачатковага [у] – [ў] (на пісьме праз в): вбийца, вживати, вмова, впросити, вчинити.
Слайд 14

У Статутах Вялікага Княства Літоўскага , як і ў іншых старабеларускіх

У Статутах Вялікага Княства Літоўскага

, як і ў іншых старабеларускіх помніках,

напісаных кірыліцай, сустракаецца своеасаблівае абазначэнне [ў] праз ув, што разам з пераходам [в] – [ў] перадае прыстаўны зычны, бо такое абазначэнне назіраецца звычайна перад пачатковымі [о]:
ув обозе, ув обороне, ув осень.