Мікола Папека

Содержание

Слайд 2

Кропелька біяграфіі Мікола Папека нарадзіўся 28.12.1961 г. у в. Турная Івацэвіцкага

Кропелька біяграфіі

Мікола Папека нарадзіўся 28.12.1961 г. у в. Турная Івацэвіцкага раёна. У

1979г. закончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу ,у 1981-м – Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. 3 1981 па 1986 гг. быў студэнтам Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі. 3 1986 г. жыве ў в. Лінава Пружанскага раёна. Працуе пчаляром на ўласнай гаспадарцы.
Слайд 3

Здаецца, калі б не ведаў, што Мікола Папека пчаляр, то здагадаўся

Здаецца, калі б не ведаў, што Мікола Папека пчаляр, то здагадаўся

б па ягоных вершах: вельмі ж часта ў іх фігуруе вобраз пчалы. А пчала – прататып чалавека працы, нястомнай руплівасці. Паэт і параўноўвае сябе ў беларускім літаратурным асяродку з “адзінокай дзікай пчалой каля клеткі пчалінага вулля”. Кожны раз, калі з’яўляюцца прошаныя ці няпрошаньм госці, Мікола пачынае з пачастунку, вядома ж, мёдам. Яго смакавалі не толькі сябры, але і многія творчыя людзі Беларусі: паэты, мастакі, вядомыя журналісты.
Слайд 4

Праводзячы шмат часу з зямлёй і сваімі любімымі пчоламі, ён закаханы

Праводзячы шмат часу з зямлёй і сваімі любімымі пчоламі, ён закаханы

ў сваю зямлю, у свой край у хараство прыроды. Гэта добра прагледжваецца ў ягоных вершах. 

Пчальнік ля Шэйпіцкай гары Выплакаліся хмараў шэрыя павалокі, Расступілася векамі шчыльных аблокаў Яснае сонейка сыпле зыркі вокам. Прайшла навальніца зусім недалёка. У медзяністых грэчак, у расяністых траваў Вецер выцірае вымытыя твары. Ярая пчаліна паляцела ў поле, Зранку абтрапала крыльлем навакольле, – Валачэ ў вулей мядку поўнае вольле. Пасылае сонейка бліскучыя зыркі, Нараджае фарбаў, гукаў рытмы… …Адкуль наляцела зьнячэўку, скрытна ня ўхваленая лысым сапляшнікам рыфма?

Слайд 5

Альбо вось як паэт апісвае квецень садоў: Прамяніста, урачыста, чыста цьвітуць

Альбо вось як паэт апісвае квецень садоў:

Прамяніста, урачыста, чыста цьвітуць вішні, слівы, яблыні, грушы… Бязьмежнае, суцэльнае,

частае мора белай квецені. Тут і пчала добраю госцяю шастае... Вось і адкрасавалі белыя воблакі – асыпаюцца сьнягамі.
Слайд 6

Аўтар узнімае таксама і праблему стану душы сучаснага чалавека і яго

Аўтар узнімае таксама і праблему стану душы сучаснага чалавека і яго

стаўленне да каштоўнасцей мінулага.Як прыклад, верш:

Успамін у белай кашулі Мой прадзед меў звычай казаць: добры дзень, поле, добры дзень, статак, добры дзень… Слухай, поле, песню, слухай і лес, як песня-харал ляціць да нябес… Вось я іду па калгасным полі, а ня чую песні, мовы роднай ня чую…
Дабранач, поле, Дабранач, авечкі, дабранач, дзеткі, меў звычай казаць мой прадзед.

Слайд 7

У Міколы Папекі вельмі адметная манера пісьма. Аднойчы ён выказаўся, што

У Міколы Папекі вельмі адметная манера пісьма. Аднойчы ён выказаўся, што

галоўнае ў вершы – філасофска думка, ідэя. I таму ягоныя вершы, па выразу Міколы Купрэева, “не церпяць гладкапісу, закругленасці”:
О хмары, — з-за мора замораныя, з мора размораныя... Замараныя сьветлыя мары аблокаў. О цені – цьмяная сутнасьць, уцялесненая адсутнасьць промняў. Ну, вось — такая ў яго манера пісьма: гэта ідзе ад унутранага. Паэзія Міколы Папекі заўсёды філасафічная, заглыбленая і метафарычная. Патрабуе шмат часу на асэнсоўванне.
Слайд 8

Вершы Міколы Папекі перш за ўсё філасафічныя. I ў такіх вершах

Вершы Міколы Папекі перш за ўсё філасафічныя. I ў такіх вершах

ён вельмі часта выкарыстоўвае прыёмы апісання і параўнання , ён апісвае нейкія з’явы, падзеі альбо факты, параўноўвае іх і скіроўвае да нейкай думкі.

Пчала і чалавек Так вялося стогодзьдзямі: побач пчала і чалавек, і ўдосталь было мёду і воску, сьвечак Богу, а людзям пітва. Ды сталася неверагоднае стагодзьдзем Уранавага яблыка – зьмялела мёду джарэла. I цяпер невыгоднае жыццё, ды зайздрасна-карысьлівая сьмерць. I канае пчала працавітая, а ў ей чалавек. 

Слайд 9

Салодкая прэмія 3 2001 года паэт-пчаляр заснаваў мядовую прэмію, якая так

Салодкая прэмія

3 2001 года паэт-пчаляр заснаваў мядовую прэмію, якая так і

называецца — Мядовая літаратурная прэмія Міколы Папекі. Гэтую арыгінальную прэмію пісьменнікі не без усмешкі называюць “салодкай”.
Слайд 10

Мікола Папека і сам быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй Таварыства вольных літаратараў

Мікола Папека і сам быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй Таварыства вольных літаратараў

за свой першы і адзіны зборнік вершаў “Чарнавікі”. Гэта адбылося ў 1999 годзе, ён атрымаў статуэтку глінянага Вялеса. Гэты зборнік быў выдадзены выключна дзякуючы самому аўтару — за свае сродкі. Паэт, у сваю чаргу, дзякаваў сваім двукрылым спонсарам.