Слайд 5
![Цяпер шырока выкарыстоўваюцца газаразрадныя (энергазберагальныя) лямпы. Энергазберагальныя лямпы складаюцца з колбы,](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/771933/slide-4.jpg)
Цяпер шырока выкарыстоўваюцца газаразрадныя
(энергазберагальныя) лямпы. Энергазберагальныя лямпы складаюцца з колбы,
напоўненай парамі ртуці і аргонам, і стартарам. На ўнутраную паверхню колбы нанесены люмінафор. Люмінафор, гэта такое рэчыва, пры ўздзеянні на якое ўльтрафіялетавым выпраменьваннем, пачынае выпраменьваць бачнае святло. Калі мы ўключаем энергазберагальную лямпачку, пад дзеяннем электрамагнітнага выпраменьвання пары ртуці, якія змяшчаюцца ў лямпе, пачынаюць ствараць ультрафіялетавае выпраменьванне, а ўльтрафіялетавае выпраменьванне, у сваю чаргу, праходзячы праз люмінафор, нанесены на паверхню лямпы, пераўтворыцца ў бачнае святло. Люмінафор можа мець розныя адценні, і як вынік, можа ствараць розныя колеры светлавога струменя.