Бронзавы век

Содержание

Слайд 2

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі

металічнымі рэчамі – спачатку меднымі, а пасля і бронзавымі (бронза – гэта сплаў на аснове, які пераўзыходзіць па сваіх якасцях і трываласці чыстую медзь). Аднак цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далёка ад тэрыторыі нашай краіны – у Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, на Блізкім Усходзе, таму бронзавых і медных вырабаў было мала і яны былі надзвычай каштоўнымі. Гэта былі пераважна ўпрыгажэнні і зброя.
Слайд 3

Пераважная большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. У

Пераважная большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. У

бронзавым веку шырока распаўсюдзілася шліфаванне каменю і свідраванне ў вырабах адтулін для рукаятак – быў вынайдзены свідравальны станок, які стаў другім пасля лука механічным прыстасаваннем чалавека.
Слайд 4

Земляробства і жывёлагадоўля з дапаможных заняткаў паступова ператварыліся ў асноўныя. Больш

Земляробства і жывёлагадоўля з дапаможных заняткаў паступова ператварыліся ў асноўныя. Больш распаўсюджанымі

сталі прадзенне і ткацтва. Поспехі ў эканамічным развіцці прывялі да зараджэння сацыяльнай і маёмаснай няроўнасці. Багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў сведчаць пра зараджэнне родаплемянной арыстакратыі. Назапашванне пэўных багаццяў, імкненне авалодаць самымі ўрадлівымі землямі або крамянёвымі радовішчамі вялі да пашырэння міжплемянных узброеных сутычак.
Слайд 5

Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць

Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць

вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмена. З Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку – бурштын.
Слайд 6

З сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных

З сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных

з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў.
Слайд 7

У бронзавым веку па ўсёй тэрыторыі Беларусі рассяліліся ваяўнічыя плямёны, вядомы

У бронзавым веку па ўсёй тэрыторыі Беларусі рассяліліся ваяўнічыя плямёны, вядомы пад

агульнай назвай індаеўрапейцаў. Характэрнымі адзнакамі гэтых плямёнаў былі баявыя лодкападобныя сякеры і шнуравая арнаментацыя керамікі. Мясцовае насельніцтва пачало паступова змешвацца з імі, успрымаючы новыя здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Слайд 8

Індаеўрапейцы рассяліліся на Балканскім паўвостраве, у Малой Азіі, у заходнім і

Індаеўрапейцы рассяліліся на Балканскім паўвостраве, у Малой Азіі, у заходнім і

паўночна-заходнім Прычарнамор’і яшчэ ў глыбокай старажытнасці.
Слайд 9

На рубяжы 3 і 2 тыс. да н.э. у сувязі з

На рубяжы 3 і 2 тыс. да н.э. у сувязі з

развіццём жывёлагадоўлі (пастаянным павелічэннем пагалоўя жывёлы, для якой патрабаваліся новыя выпасы), ростам насельніцтва, а магчыма, нават дэмаграфічным выбухам, яны пачалі рассяляцца па тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе і ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны на поўдні. Гэтае перасяленне паклала пачатак утварэнню многіх старажытных еўрапейскіх і азіяцкіх этнасаў: галаў, грэкаў, кельтаў, германцаў, іранцаў, балтаў, славян і інш.