Хата традыцыйны дом украінцаў, беларусаў, рускіх, часткі палякаў

Слайд 2

У кожнай беларускай хаце стаяла печ. Яе звычайна ставілі ў куце

 У кожнай беларускай хаце стаяла печ. Яе звычайна ставілі ў куце справа

ці злева ад уваходу.  Усё тут было прыстасаванае для падрыхтоўкі ежы. Ля печы стаяла качарга, вілачнік, памяло, драўляная лапата. Побач – ступа з таўкачом.
Слайд 3

Ганаровае месца ў хаце - «чырвоны кут» - знаходзіўся па дыяганалі

Ганаровае месца ў хаце - «чырвоны кут» - знаходзіўся па дыяганалі ад печы. На  паліцы стаялі абразы, гарэла лампада. Усе сяляне даўней былі вернікамі. Важны госць, які ўваходзіў у хату, каля парога перш за ўсё знаходзіў чырвоны кут, здымаў шапку і нізка кланяўся выявам, а ўжо потым толькі вітаўся з гаспадарамі. У чырвоны кут саджалі самых дарагіх гасцей, а падчас вяселля - маладых. У звычайныя дні тут, за абедзенным сталом, сядзеў кіраўнік сям'і.

Слайд 4

Вопратку сяляне захоўвалі ў скрынях. Чым больш дастатак у сям'і, то

Вопратку сяляне захоўвалі ў скрынях. Чым больш дастатак у сям'і, то

і куфраў ў хаце больш. Майстравалі іх з дрэва. . Калі ў сялянскай сям'і расла дзяўчынка, то з маленства ў асобным куфры ёй збіралі пасаг. Разам з гэтым куфрам яна і пераязджала ў дом мужа.