Пазнейшыя фанетычныя змены, не звязаныя з падзеннем рэдукаваных

Содержание

Слайд 2

Аканне і яго тыпы ў беларускіх гаворках. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя.

Аканне і яго тыпы ў беларускіх гаворках.
Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя.
Гукавыя змяненні

на канцы слова (страта гукаў і зліццё галосных).
Гісторыя шыпячых, [ц], [р], [г].
Слайд 3

Аканне і яго тыпы ў беларускіх гаворках найбольш тыповая фанетычная рыса

Аканне і яго тыпы ў беларускіх гаворках

найбольш тыповая фанетычная рыса ў

сістэме галосных рускай і беларускай моў
неадрозненне галосных няверхняга пад’ёму ў ненаціскных складах і супадзенне іх у адным гуку
характэрна для літаратурных рускай і беларускай моў, паўднёва- і сярэднерускіх гаворак, большасці беларускіх гаворак.
Слайд 4

Аканне ўзнікла У Разанскай, Ноўгарад-Северскай і Чарнігаўскай землях у ХІІ-ХІІІ ст.

Аканне ўзнікла

У Разанскай, Ноўгарад-Северскай і Чарнігаўскай землях у ХІІ-ХІІІ ст.

На захад, у межы Беларусі аканне пранікла, калі Курска-Арлоўская тэрыторыя разам з заходнімі землямі была ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (ХV-ХVІ ст.) А.А. Шахматаў звязаў узнікненне акання са стратай даўжыні галоснымі гукамі.
Слайд 5

У ранні перыяд скараціўся спрадвечна доўгі [а]. Стаўшы, як і [е],

У ранні перыяд скараціўся спрадвечна доўгі [а]. Стаўшы, як і [е],

[о], кароткім, галосны [а] разам з [е], [о] (спрадвечна кароткімі) падпаў пад рэдукцыю. Пасля цвёрдых зычных на месцы [о], [а], [е] пачаў вымаўляцца ў ненаціскных складах [ъ], пасля мяккіх – [ь], што захавалася ў паўднёварускіх гаворках, у астатніх гаворках [ь] замяніўся [е], [і].
Слайд 6

У старажытнарускай мове адбывалася рэдукцыя шырокіх ненаціскных галосных (галосных няверхняга пад’ёму

У старажытнарускай мове адбывалася рэдукцыя шырокіх ненаціскных галосных (галосных няверхняга пад’ёму

– [о], [э], [а]) і не адбывалася рэдукцыі вузкіх ненаціскных галосных (галосных верхняга пад’ёму – [и], [ы], [у]), бо вузкія галосныя [и], [ы], [у] былі доўгімі, а шырокія – кароткімі.
Слайд 7

Паколькі ў сваім узнікненні аканне звязана з рэдукцыяй ненаціскных галосных, яно

Паколькі ў сваім узнікненні аканне звязана з рэдукцыяй ненаціскных галосных, яно

не магло існаваць раней за падзенне рэдукаваных, бо:

1 калі пры аканні існуюць рэдукаваныя [ъ], [ь], то рэдукаваныя галосныя, што ўзніклі з галосных поўнага ўтварэння ў першым пераднаціскным складзе, павінны знікнуць разам з [ъ], [ь];

Слайд 8

2 да падзення рэдукаваных [ъ], [ь] першы пераднаціскны склад не заўсёды

2 да падзення рэдукаваных [ъ], [ь] першы пераднаціскны склад не заўсёды

супадаў з пазнейшым: цвѣтъка – цвѣтка, пьнька – пенька. Галосныя, якія знаходзіліся да падзення рэдукаваных [ъ], [ь] у другім пераднаціскным складзе і ў першым пераднаціскным складзе, павінны былі змяніцца па-рознаму, як па-рознаму змяніліся галосныя першага пераднаціскнога і другога пераднаціскнога складоў пасля страты рэдукаваных. Аднак гэтага не адбылося: пьнь – пьнькъ – пьнька – пянька, весна – вясна;
Слайд 9

3 лёс былых моцных рэдукаваных [ъ], [ь], іх змяненне ў [о],

3 лёс былых моцных рэдукаваных [ъ], [ь], іх змяненне ў [о],

[‘э] не адрозніваецца ад змянення спрадвечных галосных поўнага ўтварэння: cънъ – сънливый – сонливый – санлівы, вода - вады.
Слайд 10

Лінгвістычны тэрмін аканне рэалізуецца ў шырокім (неадрозненне галосных няверхняга пад’ёму ў

Лінгвістычны тэрмін аканне рэалізуецца ў

шырокім (неадрозненне галосных няверхняга пад’ёму ў

ненаціскных складах пасля цвёрдых і мяккіх зычных: воды – вада, сёстры – сястра)
вузкім (неадрозненне галосных няверхняга пад’ёму ў ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных: воды – вада) значэннях.
Слайд 11

У вузкім значэнні аканне супрацьпастаўляецца розным відам неадрознення ненаціскных галосных няверхняга

У вузкім значэнні аканне супрацьпастаўляецца

розным відам неадрознення ненаціскных галосных няверхняга

пад’ёму пасля мяккіх зычных – яканню, іканню, еканню
Слайд 12

У помніках аканне ўпершыню адлюстравана ў ХІV ст.: Маскоўскае Евангелле (1340)

У помніках аканне ўпершыню адлюстравана ў ХІV ст.:

Маскоўскае Евангелле (1340)


в апустьвшии земли,
Евангелле 1393 г. – прикануся, покланяется, прадающимъ
Часам напісанне а на месцы о сведчыць аб недакладнай для пісара этымалогіі нейкага слова, а не аб аканні: манастырь.
Слайд 13

Ускоснае адлюстраванне акання У ХV-ХVІ ст. напісанне а на месцы [о]

Ускоснае адлюстраванне акання

У ХV-ХVІ ст. напісанне а на месцы [о] пашыраецца.

Сустракаюцца таксама напісанні о на месцы спрадвечнага [а]: толант, запода, задовити. Гэта сведчыць, што аўтар не адрознівае [о] і [а]: прывыкшы пісаць на месцы ненаціскнога галоснага [а] літару о пры вымаўленні [а], пісар пачынае пісаць такое самае о на месцы этымалагічнага [а].
Слайд 14

У кнігах Літоўскай метрыкі (ХVІ ст.) адзначаюцца напісанні кали, магли, сабою,

У кнігах Літоўскай метрыкі (ХVІ ст.) адзначаюцца напісанні
кали, магли, сабою,

пры вѧликой дарозѣ, здарова, сенажати.
Больш пашырана адлюстраванне акання адзначаецца ў беларускамоўных тэкстах, напісаных лацінкай:
majo, chadżu, małaczu, adzin, pamahała (камедыі са зборніка К. Марашэўскага, 1787).
Слайд 15

Вымаўленне ненаціскных галосных няверхняга пад’ёму раней пачалося пасля мяккіх зычных і

Вымаўленне ненаціскных галосных няверхняга пад’ёму раней пачалося пасля мяккіх зычных і

не складала адзінай сістэмы. Яно залежала ад якасці націскных і ненаціскных галосных у першым пераднаціскным складзе, ад папярэдняга і наступнага зычных у слове.
Па меркаваннях гісторыкаў усходнеславянскіх моў, самым старажытным тыпам акання з’яўляецца дысімілятыўнае яканне пры дысімілятыўным аканні.
Слайд 16

Дысімілятыўнае яканне Р. І. Аванесаў “Лінгвістычная геаграфія і гісторыя рускай мовы”

Дысімілятыўнае яканне

Р. І. Аванесаў “Лінгвістычная геаграфія і гісторыя рускай мовы” //

Вопросы языкознания, 1952, № 6, с. 37-43:
архаічны (абаянскі) – у першым пераднаціскным складзе [а] пры націскных [ê], [ô]; пры націскных [е], [о] – [і]: сяло, вясло, силом, вислом, виселье, глядзець, сястра;
шчыгроўскі – пры націскных [ê], [ô] – перад націскам [а], пры націскным [ē] – перад націскам [і]: сяло, сялом, виселье, диревня;
суджанскі – пры націскным [о] – перад націскам [а], пры націскным [е] – перад націскам [і]: сяло, вясло, виселье, систре, литела;
жыздрынскі (усход Беларусі) – пад націскам [о], [а] – перад націскам [а]: сяло, вясло, ляцела, вяселье;
данскí – пад націскам [о], [е] – перад націскам [і]: сило, висло, литела, виселье.
Слайд 17

Для дысіміляцыйнага якання характэрна вымаўленне [‘а] у першым пераднаціскным складзе на

Для дысіміляцыйнага якання

характэрна вымаўленне [‘а] у першым пераднаціскным складзе на

месцы [е], [о], [а], калі націскнымі з’яўляюцца [у], [і], [ы] (нясу, сястру, вядзі, нясі, бяры), [і] ці [е], калі пад націскам – [а] ([в’існа], [с’істра],[ з’імл’a], [в’эзла], [н’эсла]) – паўночна-ўсходняя Беларусь.
Слайд 18

Паступова пазіцыі пераднаціскнога [а] сталі большымі за пазіцыі пераднаціcкнога [і], што

Паступова пазіцыі пераднаціскнога [а] сталі большымі за пазіцыі пераднаціcкнога [і], што

прывяло да развіцця асіміляцыйна-дысіміляцыйнага якання (так званы навасёлкаўскі тып) – [і] перад націскам вымаўляецца толькі пры націскным [е].
Слайд 19

Калі вымаўленне [а] пашырылася на гэта становішча, узнікла моцнае яканне, дзе

Калі вымаўленне [а] пашырылася на гэта становішча, узнікла моцнае яканне, дзе

ў першым пераднаціскным складзе на месцы галосных няверхняга пад’ёму заўсёды вымаўляецца [а].
Моцнае яканне не залежыць ад якасці націскных галосных: зямля, сястры, вясною. Пашырана на ўсходняй тэрыторыі рускіх акаючых гаворак, у межах паўднёва-заходняй Беларусі, фанетычная норма сучаснай беларускай мовы.
Слайд 20

Умеранае яканне у першым складзе перад націскам на месцы [е], [о],

Умеранае яканне

у першым складзе перад націскам на месцы [е], [о],

[а], перад цвёрдымі зычнымі вымаўляецца [‘а], перад мяккімі – [і] ці [е]: бяда, ліцець, бері, пясок – паўночна-заходнія рускія гаворкі
сумяшчае паўднёварускі прынцып неадрознення галосных няверхняга пад’ёму ў першым пераднаціскным складзе з паўночнарускім прынцыпам залежнасці галоснага ў гэтым складзе ад цвёрдасці-мяккасці наступнага зычнага.
Слайд 21

Ёканне (Уладзімірска-паволжскае) – перад націскам перад цвёрдым зычным на месцы [о]

Ёканне (Уладзімірска-паволжскае)

– перад націскам перад цвёрдым зычным на месцы [о]

і [е] вымаўляюцца [‘о], на месцы [а] – [а]: [н’oсу], [вл’oсу], [б’oда], [п’aтак], перад мяккім зычным на месцы [о], [е], вымаўляецца [е], на месцы [а] – [а]: неси, беде, пяти.
Слайд 22

Пры недысіміляцыйным аканні галосныя няверхняга пад’ёму пасля цвёрдых зычных у першым

Пры недысіміляцыйным аканні

галосныя няверхняга пад’ёму пасля цвёрдых зычных у першым

пераднаціскным складзе супадаюць у вымаўленні з [а] незалежна ад якасці націскных галосных: вада, вады, траве – сярэднебеларускія гаворкі, паўднёва- і сярэднерускія гаворкі, руская і беларуская літаратурная мовы (у рускай мове – арфаэпічная норма).
Слайд 23

Пасля зацвярдзелых шыпячых і [р] у беларускай мове у першым пераднаціскным

Пасля зацвярдзелых шыпячых і [р] у беларускай мове

у першым пераднаціскным

складзе вымаўляецца [а]: шасці, рака. У рускай мове такога змянення не адбываецца: на месцы [е] вымаўляецца спалучэнне [ыэ]: [жыэна́], [шыэпта́т’].
Слайд 24

У іншых ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных галосныя ў беларускай мове

У іншых ненаціскных складах

пасля цвёрдых зычных галосныя
ў беларускай мове супадаюць

з [а]: галава, малако, дрэва, лета,
у рускай – вымаўляюцца невыразна, адбываецца рэдукцыя галосных: гълава, мълако, летъ.
Слайд 25

Пры дысіміляцыйным аканні галосныя няверхняга пад’ёму пасля цвёрдых зычных у першым

Пры дысіміляцыйным аканні

галосныя няверхняга пад’ёму пасля цвёрдых зычных у першым пераднаціскным

складзе супадаюць у вымаўленні з [а],
калі пад націскам выступае любы галосны, акрамя [а]: вады, травы, нагі, травой.
Калі пад націскам [а] - у 1 складзе перад націскам вымаўляецца рэдукаваны галосны (въда, нъга), які набліжаецца або да [ы], або да [э]: выда, нэга. Пад уплывам суседніх губных і заднеязычных рэдукаваны галосны лабіялізуецца і супадае з [у]: гудуваць, путанне.
Слайд 26

Дысіміляцыйнае аканне пашырана на заходняй тэрыторыі паўднёварускіх гаворак, у межах паўночна-ўсходняй

Дысіміляцыйнае аканне пашырана

на заходняй тэрыторыі паўднёварускіх гаворак, у межах паўночна-ўсходняй Беларусі.


Пры дысіміляцыйным аканні ў іншых ненаціскных складах галосныя няверхняга пад’ёму вымаўляюцца невыразна:
бъръна, горът, холът.
Слайд 27

2 Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя Старажытнаруская мова атрымала ў спадчыну ад

2 Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

Старажытнаруская мова атрымала ў спадчыну ад агульнаславянскай

эпохі некаторыя пратэтычныя зычныя ([j]), якія захаваліся да апошняга часу ва ўсходнеславянскіх мовах:
я (струск. язъ), ягня.
Слайд 28

У беларускай мове развіўся прыстаўны [в] (губна-губны гук, у помніках з

У беларускай мове развіўся прыстаўны [в]

(губна-губны гук, у помніках з XIV

ст.):
оув озерищехъ
(Грамaта Ульяны, 1377).
Пa паходжанні прыстаўны [в] быў састаўным элементам старажытнага прыназоўніка увъ-.
Слайд 29

У сучаснай беларускай мове прыстаўны [в] развіваецца перад пачатковым націскны галосны

У сучаснай беларускай мове прыстаўны [в]

развіваецца перад пачатковым націскны галосны [у]

у пачатку слова ці склада
(вугаль, вуж, навука, павук)
і не развіваецца:
калі у – прыстаўка (ушыць),
калі словы з пачатковымі у, о – запазычанні (унія, утопія, орган, опера, ордэн).
Слайд 30

Прыстаўны [в] узнікае перад пачатковым націскным [о]: восень, вока, возера. Пры

Прыстаўны [в]

узнікае перад пачатковым націскным [о]:
восень, вока, возера.
Пры змене націску

і пераходзе о – а
[в] не ўзнікае: асенні, азёры.
У асобных выпадках прыстаўны [в] захоўваецца перад [а]: вачэй, вастрыць.
Слайд 31

Прыстаўны [г] у беларускай мове менш пашыраны: гармата, Ганна, гарбуз. На

Прыстаўны [г] у беларускай мове

менш пашыраны:
гармата, Ганна, гарбуз.
На паўднёва-заходняй

тэрыторыі Беларусі [г] узнікае,
калі ў літаратурнай мове развіваецца прыстаўны [в] (гостры, гуж),
калі ў літаратурнай беларускай мове пачатковы зычны адсутнічае (гарол, гарэх).
Слайд 32

Устаўныя заднеязычныя На беларускай моўнай глебе ў інфінітыўных формах дзеясловаў адбылося

Устаўныя заднеязычныя

На беларускай моўнай глебе ў інфінітыўных формах дзеясловаў адбылося своеасаблівае

выраўноўванне асноў:
мочь – могу – могчи – магчы,
стеречь – стерегу – сцерагчы.
[ч] - *kt, *gt.
У беларускай мове [ч] застаўся + аднавіўся заднеязычны - выдзеліўся асобны суфікс інфінітыва (акрамя ць – ть, ти і ці – ти) – -чы: магчы, стрыгчы, дапамагчы.
Слайд 33

3 Гукавыя змяненні на канцы слова (страта канцавых гукаў і зліццё галосных на канцы слова)

3 Гукавыя змяненні на канцы слова (страта канцавых гукаў і зліццё

галосных на канцы слова)
Слайд 34

Cтрата канцавога -j- У формах поўных прыметнікаў мужчынскага роду, адзіночнага ліку

Cтрата канцавога -j-

У формах поўных прыметнікаў мужчынскага роду, адзіночнага ліку і

прыметнікавых слоў (займенніках, дзеепрыметніках):
тугі, такі, добры, напісаны;
у формах 2 асобы загаднага ладу аднаскладовых дзеясловаў:
бі, пі, лі.
Слайд 35

Звычайна страта канцавога -j- адбывалася пасля рэдукаваных [ы], [і]. Руская і

Звычайна страта канцавога -j-

адбывалася пасля рэдукаваных [ы], [і]. Руская і ўкраінская

мова,
паўночна-ўсходнія гаворкі Беларусі канцавы -j- захавалі:
добрый, первый, бей, пей (у рускай мове), перший, пий, бий (ва ўкраінскай мове).
Слайд 36

Страта канцавога -и – у дзеяслоўных формах: інфінітыва: робити, казати, нести,

Страта канцавога -и – у дзеяслоўных формах:

інфінітыва:
робити, казати, нести, стеречи.
Дзеясловы,

якія мелі аснову на галосны, страцілі канцавы -і: рабіць, казаць. Інфінітывы, аснова якіх была на зычны, -і захавалі: несці.
Канцавы -і захаваўся ў тых асновах, дзе з’явіўся ўстаўны заднеязычны.
-і з зацвярдзеннем [ч] змяніўся на -ы: сцерагчы;
Слайд 37

Страта канцавога -и у дзеяслоўных формах 2 асобы адзіночнага і множнага

Страта канцавога -и у дзеяслоўных формах

2 асобы адзіночнага і множнага ліку

загаднага ладу:
кини, станите –кінь, станьце.
Захавалі канцавы -і формы загаднага ладу:
з націскам на канчатку (нясі, вядзі),
са збегам зычных (стукні).
Слайд 38

Зліццё галосных адбывалася ў канчатках формаў назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага

Зліццё галосных

адбывалася ў канчатках формаў назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку

жаночага роду прыметнікаў і прыметнікавых слоў:
*новаjа – новаа – нова.
Страчваўся *j паміж галоснымі, спалучэнні аднолькавых галосных -аа (назоўны склон),
-уу (вінавальны склон) зліліся ў адзін галосны.
Слайд 39

Сцягнутыя (усечаныя) формы прыметнікаў адрозніваюцца ад поўных і ад кароткіх. Усечаныя

Сцягнутыя (усечаныя) формы прыметнікаў

адрозніваюцца ад поўных і ад кароткіх. Усечаныя прыметнікі

пашыраны ў фальклоры і дыялектнай мове:
кароткая форма (у сказах – выказнік, месца націску адрозніваецца ад поўнай) – новá,
поўная – нóвая,
усечаная (у сказах – азначэнне, месца націску супадае з поўнай) – нóва.
Слайд 40

4 Гісторыя шыпячых, [ц], [р], [г] Шыпячыя [ж], [ш], афрыкаты [ц],

4 Гісторыя шыпячых, [ц], [р], [г]

Шыпячыя [ж], [ш], афрыкаты [ц], [ч]

у старажытнарускай мове былі толькі мяккімі:
Астрамірава Евангелле:
грѣшьникоу, чьто;
грамата Мсціслава:
при животѣ, пришьствиѥ.
Слайд 41

Зацвярдзенне [ж], [ш] раней адбывалася перад заднімі галоснымі, пазней – перад

Зацвярдзенне [ж], [ш]

раней адбывалася перад заднімі галоснымі,
пазней – перад пярэднімі

(прыгадаем традыцыйнае напісанне, неадпаведнае вымаўленню ў рускай мове: шить, жить).
У помніках цвёрдыя [ж], [ш], [ч] адлюстроўваюцца з XIV ст.:
Грамата рыжан да Віцебскага князя (1300) – слышышь,
Статут Літоўскі (1566) – иншыхъ, маючы, першыхъ, нашыми.
Слайд 42

У сучасных рускай і беларускай мовах [ж], [ш] цвёрдыя заўсёды, у

У сучасных рускай і беларускай мовах
[ж], [ш] цвёрдыя заўсёды,
у

беларускай – зацвярдзелы [ч],
у рускай – [ч] захаваў спрадвечную мяккасць.
Слайд 43

Спрадвечна мяккі [ц] зацвярдзеў пазней за шыпячыя (з XV ст.): Статут

Спрадвечна мяккі [ц] зацвярдзеў

пазней за шыпячыя (з XV ст.):
Статут Літоўскі:

цэною, тройцы (1566).
Прывілей месту Менскаму на права Магдэбургскае (1499) – купецъ, местьцу.
Слайд 44

У сучаснай беларускай і рускай мовах [ц] – толькі цвёрды, акрамя

У сучаснай беларускай і рускай мовах

[ц] – толькі цвёрды,
акрамя беларускага

[ц’], які паходзіць з мяккага [т’] (цень) і беларускай асіміляцыйнай мяккасці ў словах тыпу цвісці, цвіль.
Слайд 45

У беларускай мове зацвярдзелі і шыпячыя [дж], [шч] незалежна ад паходжання:

У беларускай мове зацвярдзелі і шыпячыя [дж], [шч]

незалежна ад паходжання:
шчупак,

плошча, шчасце, дождж.
У помніках XV ст. [дж] абазначаўся як жд, дж, ждч, жч:
Аповесць аб Атыле (16 ст.) –
дожчъ, зеждчати, дрожчи, дожды.
Слайд 46

У рускай мове злітныя [ш’ч], [ж’д’] змяніліся ў доўгія шыпячыя [ш’], [ж’]: [ш’ука], [плош‘ад’], [дож’ик].

У рускай мове

злітныя [ш’ч], [ж’д’] змяніліся ў доўгія шыпячыя [ш’], [ж’]:


[ш’ука], [плош‘ад’], [дож’ик].
Слайд 47

У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, зацвярдзеў [р], які ў

У беларускай мове, у адрозненне ад рускай,

зацвярдзеў [р], які ў старажытнарускай

мове мог быць і цвёрдым, і мяккім. Зацвярдзенне [р] па помніках назіраецца з XIV ст.:
Катэхізіс C. Буднага (XVI ст.) –
вечера, церъкви.
Мяккі [р’] зараз захоўваецца ў частцы паўночна-заходніх гаворак (Мсціслаўскі раён).
Слайд 48

Заднеязычныя [г], [к], [х] у старажытнарускай мове былі цвёрдымі ужываліся з

Заднеязычныя [г], [к], [х]

у старажытнарускай мове былі цвёрдымі
ужываліся з галосным сярэдняга

рада.
У старажытнарускай мове былі спалучэнні гы, кы, хы і не было гі, кі, хі:
Кыевъ, гыбель, хытрый, рукы.
Слайд 49

З XI ст. помнікі фіксуюць спалучэнні гі, кі, хі толькі ў

З XI ст. помнікі фіксуюць спалучэнні гі, кі, хі

толькі ў словах

грэчаскага паходжання: китъ, гигантъ, хитонъ, кипарисъ, Георьгия.
У XII -XIII ст. у спалучэннях гы, кы, хы галосны пачынае рушыцца наперад, а зычны памякчаецца, што назіраецца ў помніках паўднёварускага паходжання XII ст. (секира, великий),
у XIII ст. – у паўночна-заходніх помніках (княгиня, ризкий),
у XIV ст. – у сярэднерускіх помніках (погибнути, многии, другии).
Слайд 50

Магчымасць з’яўлення мяккіх [г], [к], [х] узнікла ў выніку абагульнення асноў

Магчымасць з’яўлення мяккіх [г], [к], [х]

узнікла ў выніку абагульнення асноў па

назоўным склоне: монахъ – монаси (назоўны склон, множны лік) – монахи.
У рускай мове выраўноўванне асноў кранула і формы меснага склону:
нога – нозѣ (старажытнаруская форма) –
назе (беларуская мова) –
ноге (руская мова).
Слайд 51

Параўнальная граматыка славянскіх моў сведчыць спрадвечна існаваў адзін гук [г] выбухны,

Параўнальная граматыка славянскіх моў сведчыць

спрадвечна існаваў адзін гук [г] выбухны,
а

[г] фрыкатыўны і [г] фарынгальны з’яўляюцца наватворамі, паслядоўнымі этапамі развіцця аднаго гука: аслабленне выбуху (фрыкатыўны [г]) і руху артыкуляцыі назад (фарынгальны [г]).
Слайд 52

На фрыкатыўнае ўтварэнне [г] на поўдні Старажытнай Русі XI ст. (сучасная

На фрыкатыўнае ўтварэнне [г] на поўдні Старажытнай Русі XI ст. (сучасная

Беларусь, поўнач Украіны) указвае подпіс французскай каралевы Анны, дачкі Яраслава Мудрага. На адной з лацінскіх грамат 1063 г. Анна, удава Генрыха І пакінула кірылічны подпіс:
апа ръина (Anna regina) – Анна каралева.
У слове regina апушчана літара g, што можа быць звязана з тым, што для Анны быў чужым лацінскі выбухны g.
Слайд 53

У помніках, напісаных лацінкай, адрозніць якасць [г] лягчэй: фрыкатыўны [г] –

У помніках, напісаных лацінкай,

адрозніць якасць [г] лягчэй:
фрыкатыўны [г] – h,


выбухны [г] – g:
Ліст да Абуховіча:
hroszy, knihi, pomahaw, Gdańsk, generałom.