Іван Андрэевіч Муравейка

Содержание

Слайд 2

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Таль Любанскага раёна Мінскай

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Таль Любанскага раёна Мінскай

вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі (1939). У канцы 1939 года прызваны ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім, Данскім, 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Быў паранены. У 1945–1947 гадах у складзе Цэнтральнай групы войскаў служыў у Германіі. У 1947 годзе дэмабілізаваны. У 1948–1952 гадах працаваў адказным сакратаром і рэдактарам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1964), працаваў адказным сакратаром любанскай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Пазней жыў у Любані. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1953 года).
Слайд 3

Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе вершам «Зіма» (газета «Піянер Беларусі»).

Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе вершам «Зіма» (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар

зборнікаў паэзіі для дзяцей «Песня над палямі» (1955), «Ручаінкі» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (вершы, паэмы, казкі, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985), «Вадзіца з крыніцы» (2006), «Растуць дзеці» (2011), «Як завуць казу?» (2016) і інш. У сааўтарстве з А. Андруховічам выдаў кнігу «На зямлі камунараў» (1979). Тэме вайны прысвечаны такія зборнікі вершаў, нарысаў, успамінаў як «Прынёс з вайны» (1991), «Была вайна» (2009), «Я — Іван з Беларусі» (2010, 2014).
Слайд 4

Нават па назвах кніг I. Муравейкі добра відаць, наколькі аўтар іх

Нават па назвах кніг I. Муравейкі добра відаць, наколькі аўтар іх

жыве светам маленства: «Вось якія мы», «Пра работу і ляноту», «Дружная сямейка», «Сняжынкі-смяшынкі», «Сем колераў вясёлкі», «Мы таксама падрасцём», «Дуб і дубок», «Няхай сонца не заходзіць», «Я прыдумаў казку», «Растуць дзеці» і іншыя. У творах I. Муравейкі настолькі ўсё шчыра, непасрэдна, што ажываюць рэаліі, блізкія і знаёмыя хлопчыкам і дзяўчынкам. Ён пад дзяцей не падстройваецца, а размаўляе як з роўнымі. А ўсё гэта ідзе ад добрага ведання жыцця, вялікай назіральнасці.
Слайд 5

«Вадзіца з крыніцы» – кніга Івана Андрэевіча, якая пабачыла свет у

«Вадзіца з крыніцы» – кніга Івана Андрэевіча, якая пабачыла свет у

выдавецтве «Мастацкая літаратура» у 2006 годзе. Майстра змясціў у ёй творы розных жанраў: вершы, казкі, загадкі, што прадстаўлены ў трох раздзелах: «Каляровы водар» «Гэта вам не жартачкі!», «Званочкі ў блакіце». Атрымалася яшчэ адно падарожжа ў непаўторны свет маленства, дзе так шмат дабра, чысціні, сонечнасці, а ўсё наваколле паўстае прывабным і жаданым. Назва кнігі набывае глыбокі сэнс. Не толькі яна, а і ўся творчасць I. Муравейкі — гэта па сутнасці, чыстая вадзіца жывой крыніцы, якая называецца Беларусь.
Слайд 6

У кнігах «Растуць дзеці» і «Куды ні пойдзеш – цуды знойдзеш»

У кнігах «Растуць дзеці» і «Куды ні пойдзеш – цуды знойдзеш»

аўтар апявае прыгажосць роднай прыроды, любоў да якой сам пранёс праз усё сваё доўгае жыццё, шчыра і пранікнёна піша пра Беларусь, з захапленнем і замілаваннем расказвае пра сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх з поўным на тое правам можа назваць сваім ўнукамі. У сваіх творах І. Муравейка прывівае дзецям высакародныя чалавечыя якасці – шчырасць і сціпласць, добразычлівасць і мужнасць, любоў да стваральнай працы, да сваёй мілай Радзімы.
Слайд 7

У кнігі «Чые рукі прыгажэйшыя?» і «Як завуць казу?» уваходзяць вершы,

У кнігі «Чые рукі прыгажэйшыя?» і «Як завуць казу?» уваходзяць вершы,

казкі і апавяданні апошніх гадоў творчасці І. Муравейкі. Напісаныя займальна і маляўніча, яны маюць пазнавальнае і павучальнае значэнне, садзейнічаюць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, кемлівасці, назіральнасці, а таксама прасякнуты любоўю да працы. Кожны твор запрашае дзяцей да роздуму, напоўнены цікавым, карысным зместам і добрым гумарам, зразумелым дзецям.
Слайд 8

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны І. Муравейка з першага да апошняга дня

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны І. Муравейка з першага да апошняга дня

быў на фронце, прайшоў ад Масквы да Берліна, атрымаў шмат ордэнаў і медалёў за ўдзел у розных ваенных аперацыях і вызваленне розных населеных пунктаў Беларусі і замежжа. І. Муравейка таксама прынёс з вайны некалькі сшыткаў і блакнотаў з вершамі, нарысамі, апавяданнямі, франтавымі замалёўкамі. Яны былі выдадзены ў 1991 годзе асобнай кнігай, якая так і называецца – «Прынёс з вайны». У 2009 г. пабачылі свет дзве кнігі І. Муравейкі — «Была вайна: франтавыя запісы» і «Лебядзіны край». Першая змяшчае франтавыя запісы, расказы пра герояў вайны – любанчан, апавяданні і вершы, а другая – творы пра гісторыю, станаўленне і дасягненні роднай Любаншчыны, а таксама ўспаміны аўтара, ваеннага журналіста пра час ВАВ. У 2017 годзе выйшла кніга «Дарога без прыпынку», у якую ўвайшлі вершы пра дзіцячыя і юнацкія гады І. Муравейкі, пра баявое братэрства, апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы, сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыц­ця. Сярод герояў кнігі – франтавыя сябры аўтара, пісьменнікі, а таксама простыя людзі.
Слайд 9

«Я – Іван з Беларусі» – кніга І. Муравейкі, выпуск якой

«Я – Іван з Беларусі» – кніга І. Муравейкі, выпуск якой выдавецтва

«Літаратура і мастацтва» прыўрочыла да 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў барацьбе з фашысцкай Германіяй. У новы зборнік твораў Івана Андрэевіча, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну з першых да апошніх дзён, уключаны франтавыя запісы, што расказваюць пра падзеі лета 1941 года, апавяданні, вершы, балады і паэма аб камандзіры батарэі Мікалае Абрамаве, напісаныя ў перапынках між баямі. Змест выдання складаюць таксама нарысы пра баявых таварышаў пісьменніка, пра герояў Любаншчыны.
Слайд 10

І. Муравейка ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркі і

І. Муравейка ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркі і

медалямі — «За вызваленне Варшавы» (1945), «За ўзяцце Берліна» (1945), «За перамогу над Германіяй» (1945), «20 год Перамогі» (1965), «30 год Перамогі» (1975), «40 год Перамогі» (1985), «50 год Перамогі» (1995). За ўнёсак у беларускую культуру І. А. Муравейку ў 1983 г. нададзена званне Заслужанага работніка культуры Беларусі, у 1996 г. ён стаў першым лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі, у 2002 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Таксама з’яўляецца лаўрэатам прэміі «Золотой Купидон» за кнігу «Вадзіца з крыніцы». У 2001 годзе Івану Андрэевічу Муравейку было нададзена званне «Ганаровы грамадзянін горада Любань». Так І. Муравейку адзначылі землякі за тое, што ўсё сваё жыццё ён прысвяціў менавіта сваёй малой радзіме – Любаншчыне. Нажаль 5 сакавіка бягучага года І. Муравейка памёр, не дажыўшы амаль паўгода да векавога юбілея. Яго жыццё – яскравы прыклад самаадданага служэння радзіме як мужнага салдата і стойкага патрыёта, які не толькі змагаўся за вызваленне сваёй роднай краіны, але і шмат гадоў аддаў плённай працы ў рэдакцыі любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы» (зараз «Голас Любаншчыны), сумяшчаючы гэта з заняткам, які заўсёды прыносіў задавальненне – літаратурнай творчасцю, напісаннем твораў, часцей за ўсё адрасаваных падрастаючаму пакаленню.