Васіль Зуёнак

Содержание

Слайд 2

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў весцы Мачулішча Крупскага (па тым

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў весцы Мачулішча Крупскага (па тым

часе Халопеніцкага) раёна Мінская вобласці. Аднак на самой справе сялянская сям’я Васіля Захаравіча і Куліны Канстанцінаўны (бацькі пісьменніка)парадавалася свайму працягу – сыну – 3 ліпеня. Іншая дата – вынік звычайнай для пасляваенных год блытаніны з аднаўленнем дакументаў, знішчаных у нямецкую акупацыю

Пасля вызвалення, у 1944 годзе, Васіль ідзе ў Мачулінскую пачатковую школу. Грамату асвойвае паспяхова і хутка: з першага класа пераходзіць адразу ў трэці і неўзабаве становіцца вучнем Узнацкай сямігодкі. 

Слайд 3

Сталая цяга да вершаскладання абудзілася менавіта ў час школьнага юнацтва –

Сталая цяга да вершаскладання абудзілася менавіта ў час школьнага юнацтва –

да 1949 года назбіраўся першы “збор твораў”, два сшыткі вершаў. Некаторыя з іх былі дасланы ў газету “Літаратура і мастацтва”, адкуль прыйшоў ліст з парадай “яшчэ шмат павучыцца”. Можа, гэтыя словы і вызначылі лёс В. Зуёнка: прачытаўшы пісьмо з рэдакцыі, бацька выправіў сына ў Барысаўскае педагагічнае вучылішча. 

“Барысаўскі перыяд” (1950– 1954) змяніўся вучобай на аддзяленні журналістыкі філфака БДУ, куды, маючы дыплом выдатніка, В. Зуёнак быў залічаны без іспытаў. Студэнцкія гады праходзілі ва унікальнай атмасферы, у таленавітым асяродку: у другой палове 1950-х гуманітарныя навукі побач з Васілём Зуёнкам штудзіравалі Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Міхась Стральцоў, Янка Сіпакоў, Іван Чыгрынаў, Вячаслаў Адамчык, Кастусь Цвірка, Барыс Сачанка… Потым іх, амаль равеснікаў ці аднагодкаў, даследчыкі назавуць філалагічным пакаленнем. Пры пэўным падабенстве біяграфій (вясковае паходжанне, абпаленае вайной маленства) кожнаму быў наканаваны свой мастакоўскі лёс. В. Зуёнак, надзвычай строгі і патрабавальны да сябе, не спяшаўся выносіць на суд чытачоў плѐн уласных творчых пошукаў: ад паэтычнага дэбюту ў “Чырвонай змене” ў 1954 годзе (яшчэ раней вершы друкаваліся ў барысаўскай раённай газеце) да першай кнігі пройдзе больш за дзесяцігоддзе. 

Слайд 4

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у

рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1966, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы «Паміж небам і зямлёй» (2009).
Слайд 5

Выдадзены ў 1965 годзе зборнік вершаў для дзяцей “Вясёлы калаўрот” стаў

Выдадзены ў 1965 годзе зборнік вершаў для дзяцей “Вясёлы калаўрот” стаў

прадвесцем прыходу ў “дарослую” літаратуру яркага, самабытнага аўтара. (Варта падкрэсліць, што і дасягнуўшы вяршыняў паэтычнага Алімпа, творца не пакіне па-за ўвагай маленькіх чытачоў.)

Дарэшты ж разбурыла сцяну пакутлівага маўчання і адразу вывела В. Зуёнка на авансцэну тагачаснай беларускай паэзіі кніга лірыкі “Крэсіва” (1966).

Слайд 6

Яе прыхільна сустрэлі і крытыкі, і літаратурныя паплечнікі, прынамсі, шчыра парадаваўся

Яе прыхільна сустрэлі і крытыкі, і літаратурныя паплечнікі, прынамсі, шчыра парадаваўся

за аўтара зборніка У. Караткевіч: “Перад намі паэт. Паэт адметны, свежы, паэт са сваім зрокам, са сваім адкрытым гукам жыцця слыхам і адкрытым болю і любві сэрцам”. Нягледзячы на невялікі аб’ём, кніга атрымалася канцэптуальна завершанай, цэласнай. Сёння яе можна разглядаць як разгорнуты паэтычны анонс усёй далейшай творчасці В. Зуёнка. “Крэсіва” беспамылкова “высвеціла”, падказала праблемна-тэматычныя абсягі мастакоўскага шляху: ад вясковай хаты – да касмічных вышыняў, ад побыту звычайнага чалавека – да лёсу нацыі, ад маленькай былінкі – да “галактычных” філасофскіх праблем, ад гістарычных глыбіняў – да праекцый у будучыню. Контурна абазначаныя ў першай кнізе пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа надалей будуць паспяхова даследавацца пісьменнікам, атрымаюць ідэйна-сэнсавую аб’ёмнасць, шматграннасць і глыбіню.
Слайд 7

Выдадзены зборнікі паэзіі “Крутаяр” (1969), “Сяліба” (1973), “Качан на п’едэстале” (1973),

Выдадзены зборнікі паэзіі “Крутаяр” (1969), “Сяліба” (1973), “Качан на п’едэстале” (1973),

“Нача” (1975), “Маўчанне травы” (1980), “Світальныя птушкі” (1982), “Лукам’е” (1984), “Вызначэнне” (1987), “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992), “Пісьмы з гэтага свету” (1995), выбраных вершаў “Час вяртання” (1981), вершаў і паэм “Жніўны дзень” (1985), двухтомнік выбраных твораў – вершаў “Гронка цішыні” (1996) і паэм “Пяцірэчча” (1998).
Слайд 8

З канца 1990-х В.Зуёнак выступае ў друку з лірычнай прозай –

З канца 1990-х В.Зуёнак выступае ў друку з лірычнай прозай –

“элегіямі” і эцюдамі. У творах усіх жанраў выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Пісьменніка нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа. Аўтар кніг замалёвак і нарысаў “Любіць прыроду – любіць Радзіму”, “Працай славіцца чалавек”, літаратурнай крытыкі “Лінія высокага напружання”, шматлікіх зборнікаў вершаў для дзіцячай аўдыторыі. Перакладае з рускай, польскай, украінскай, балгарскай, латышскай і інш. моў. Плённа займаецца творчай працай. Жыве ў Мінску
Слайд 9

У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным

 У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным

светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.