Правапіс суфіксаў назоўнікаў
Суфікс -ак- пішацца:
калі пры змене назоўніка галосны ў суфіксе
выпадае:
беражочак – беражочка, дзянёчак – дзянёчка
Суфікс -ык- пішацца:
калі пры змене назоўніка галосны ў суфіксе не выпадае:
ножык – ножыка, дожджык – дожджыку
Суфікс -ачк- пішацца:
пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных:
рэчачка, ножачка
Суфікс -ечк- пішацца:
пасля мяккіх зычных:
стрэмечка, Манечка
Мяккі знак пішацца:
– пасля мяккага н’ перад суфіксамі -чык- і -к-:
корань – карэньчык, дзень – дзянькі, вішня – вішанька
– пасля л перад суфіксамі -чык- і -шчык:
вугаль – вугольчык, вузел – вузельчык, палец – пальчык,
вугаль – вугальшчык
– у суфіксах -аньк-, -еньк:
крынічанька, зязюленька