Правапіс галосных. Прынцыпы беларускага правапісу

Слайд 2

Прынцыпы беларускага правапісу

Прынцыпы беларускага правапісу

Слайд 3

Правапіс галосных о - а ў словах простай структуры ó пішацца

Правапіс галосных о - а ў словах простай структуры

ó пішацца ў

пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў пасля цвёрдых і зацвярдзелых (орган, опера, ночы, малако);
о не пад націскам захоўваецца:
- у выклічніках і часціцах (ого, ой-ой-ой);
- у некаторых іншамоўных тэрмінах (омметр, оталарынголаг);
у астатніх выпадках на месцы ненаціскнога о пішацца літара а (позна – пазней, Чыкага, Арлеан).
Слайд 4

Правапіс галосных э - а ў словах простай структуры Пад націскам

Правапіс галосных э - а ў словах простай структуры

Пад націскам

э пішацца:
у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: эра, трэсці, купэ;
у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаванне, нонсэнс;
на канцы запазычаных слоў пасля зычных, акрамя л, к: рэзюмэ, каратэ, піке, філе.
Слайд 5

Правапіс галосных э - а ў словах простай структуры Не пад

Правапіс галосных э - а ў словах простай структуры

Не пад націскам

э захоўваецца:
у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экран;
у сярэдзіне неславянскіх запазычанняў пасля зацвярдзелых [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] і [д], [т]: шэдэўр, цэнзура, тэлевізар;
Ненаціскное э пераходзіць у а:
у славянскіх словах: рака, сардэчны;
у словах, даўно запазычаных з неславянскіх моў: літаратура, характар;
на месцы ненаціскных фіналяў -аль, -ар: шніцаль, лідар.
!!! Ва ўласных імёнах фіналі -эль, -эр захоўваюцца: Пітэр, Юпітэр.