«Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…

Содержание

Слайд 2

Мэты ўрока: 1. Працягваць навучанне вызначаць тэму, ідэю, асноўную думку вершаваных

Мэты ўрока:

1. Працягваць навучанне вызначаць тэму, ідэю, асноўную думку вершаваных твораў,

выпрацоўваць уменне знаходзіць у вершы мастацкія сродкі вобразнасці (эпітэты, метафары, параўнанні і г.д.)
2. Развіваць уменне выразна чытаць вершы, розныя па змесце і настроі.
3. Стварыць умовы для выхавання пачуцця прыгажосці мастацкага слова.
Слайд 3

Лета – час шчаслівых. Восень - час паэтаў.

Лета – час шчаслівых.
Восень - час паэтаў.

Слайд 4

М. Багдановіч Вечар на захадзе у попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў

М. Багдановіч

Вечар на захадзе у попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё:

вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой...
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!
Слайд 5

Аналіз верша: 1. Тэма 2. Асноўная думка 3. Мастацкія сродкі вобразнасці:

Аналіз верша:

1. Тэма
2. Асноўная думка
3. Мастацкія сродкі вобразнасці:
Эпітэты (_____________________)
Метафары (____________________)
Параўнанні (____________________)

Слайд 6

Аналіз верша: 1.Тэма (Восень) 2. Асноўная думка (Кіньма жа думкі аб

Аналіз верша:

1.Тэма (Восень)
2. Асноўная думка (Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,

хоць бы на момант спачынем душой)
3. Мастацкія сродкі вобразнасці:
Эпітэты (чырвоных кавалкаў вугля; цёмныя цені; птушкі прыстаўшай; маладзік бледна-сіні; у небе вячэрнім, зялёным…; шызай расой; долі гаротнай)
Метафары (вечар у попеле тушыць; плыве маладзік)
Параўнанні (ў попеле, кучу чырвоных кавалкаў вугля; небе зялёным, як лёд; зорак сняжынкі)
Слайд 7

В. Зуёнак Над зямлёю шугае верасень — Восені ветразь... I плывуць

В. Зуёнак

Над зямлёю
шугае верасень —
Восені ветразь...
I плывуць у блакіце чыстым
Ключы

галасістыя...
Цеплыня адплывае,
крылом узмахнуўшы аслаблым -
Летам бабіным...
He трымайце ж мяне сягоння,
Сцены хат,
у лагодным палоне:
Над зямлёю шугае верасень —
Восені ветразь!..
He шукайце, сябры і родныя,
He гукайце на сцежках пройдзеных...
He сустрэнемся — слёз не ліце.
«Ён жа быў летуценнік, — скажыце, —
Ён таксама паплыў
пад вераснем,
Ён –
пад ветразем...»
Слайд 8

Шугаць - Гарэць яркім полымем з успышкамі агня; Выпраменьваць яркае святло,

Шугаць -

Гарэць яркім полымем з успышкамі агня;
Выпраменьваць яркае святло, палымнець;
Хутка,

з вялікай сілай узлятаць угору (пра дым, іскры);
11. Развявацца, лунаць, рэяць, трапятаць;
12. Добра расці, хутка развівацца, буяць; перан. Праяўляцца, праходзіць бурна.
Слайд 9

Вызначце: 1. Тэма 2. Асноўная думка Восень 2. У верасні немагчыма не заўважаць прыгажосць наваколля.

Вызначце:

1. Тэма
2. Асноўная думка

Восень
2. У верасні немагчыма не заўважаць прыгажосць наваколля.

Слайд 10

Знайдзіце параўнанні-перыфразы У блакіце чыстым – у небе Ключы галасістыя -

Знайдзіце параўнанні-перыфразы

У блакіце чыстым – у небе
Ключы галасістыя - _______________
________________- летам

бабіным
________________ - верасень
Слайд 11

Адказ: У блакіце чыстым – у небе Ключы галасістыя - жураўлі

Адказ:

У блакіце чыстым – у небе
Ключы галасістыя - жураўлі
Крылом аслаблым -

летам бабіным
Восені ветразь - верасень
Слайд 12

а) параўнанне характару чалавека са з’явай прыроды; б) зварот да людзей,

а) параўнанне характару чалавека са з’явай прыроды;
б) зварот да людзей, які

ўтрымлівае адмаўленне, а не сцвярджэнне;
в) самахарактарыстыка (самапрэзентацыя) лірычнага героя.

Выберыце сродкі, ўжытыя аўтарам для перадачы ўзвышана-ўрачыстага і разам з тым крыху жартаўлівага настрою верша:

Слайд 13

Алесь Наўроцкі “Чатырохгранная ваза” Лета, зматвай свае вудачкі! Дрэвы выплаўляюць руду.

Алесь Наўроцкі “Чатырохгранная ваза”

Лета, зматвай свае вудачкі!
Дрэвы выплаўляюць руду.
Вецер свістаў спачатку

ў дудачку,
потым у дудку, а ўжо затым у дуду.
Адзвінелі промняў сонечныя прыіскі,
адзвінеў дажджоў серабрысты апад,
адзвінелі лісты і ляжаць залацістым прыскам*, -
што прайшло, не вернеш назад.

Паразважайце над характарам лірычнага героя, паспрабуйце вызначыць яго настрой і адносіны да жыцця.