Зборнік вершаў Вянок, Максіма Багдановіча

Содержание

Слайд 2

«Вянок» намаганнямі «Нашай Нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў

«Вянок» намаганнямі «Нашай Нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў

віленскай друкарні Марціна Кухты. Наклад зборніку быў 2 000 асобнікаў. У выданні зборніка прыняло ўдзел Беларускае выдавецкае таварыства , на той час адзінае выдавецтва, якое выплочвала аўтарскія ганарары.
Слайд 3

Зборнік змяшчае 92 вершы і 2 паэмы, якія былі аб'яднаныя па

Зборнік змяшчае 92 вершы і 2 паэмы, якія былі аб'яднаныя па

цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны»
Слайд 4

З першага цыкла «У зачараваным царстве» нам бліжэй за ўсіх знаёмы

З першага цыкла «У зачараваным царстве» нам бліжэй за ўсіх знаёмы

гэтыя вершы:

Вадзянік
Сівавусы, згорблены, я залег між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблутана, бытцам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.
Над вадой ля берага ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, –
І усё навокала сном адвечным сьпіць.

Па над белым пухам вішняў
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песьня, –
Ціхі, ясны гімн вясьне.
Ці ня сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Слайд 5

У другім цыкле «Згукі Бацькаўшчыны» ў вершы «Сумна мне, а ў

У другім цыкле «Згукі Бацькаўшчыны» ў вершы «Сумна мне, а ў

сэрцы смутак ціха запявае» пісьменнік праводзіць паралель паміж каханнем явара з калінаю і хлопца з дзяўчынай:

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:
"Сцежка ў полі пралягае траўкай зарастае.
Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны, —
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.
Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, —
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:
Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае".

Слайд 6

Тэму трэцяга цыклу падрабязна раскрывае верш «Слуцкія ткачыхі», у якім Максім

Тэму трэцяга цыклу падрабязна раскрывае верш «Слуцкія ткачыхі», у якім Максім

Багдановіч апавядае нам пра нялёгкую працу беларускіх ткачых:

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна…

Слайд 7

У чацвёртым цыкле «Места» ёсць прыгожы верш «Завіруха»,які, на мой погляд,

У чацвёртым цыкле «Места» ёсць прыгожы верш «Завіруха»,які, на мой погляд,

больш за ўсіх раскрывае тэму цыкла.

У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
І спеў ліецца ўсё мацней, —
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б'е.
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Ўскіпела снежнае віно
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.

Слайд 8

У цыкле «Думы» Максім Багдановіч выказвае свае думкі наконт таго, чаму

У цыкле «Думы» Максім Багдановіч выказвае свае думкі наконт таго,

чаму ён стаў паэтам:

Ой, чаму я стаў паэтам
Ў нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць не можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуццё з душы бяжыць...
Мо за імі кроў палыне
І тады ўжо досі жыць!

Слайд 9

З шостага цыкла «Вольныя думы»

З шостага цыкла «Вольныя думы»

Слайд 10

У сёмым цыкле «Старая спадчына» пісьменнік паказвае нам свае родныя мясціны

У сёмым цыкле «Старая спадчына» пісьменнік паказвае нам свае родныя мясціны

праз вобразы-сімвалы, якія назаўсёды засталіся ў яго памяці:

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючаго Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі.

Слайд 11

У заключным цыкле «Мадонны» знаходзіцца вершаванае апавяданне «Вераніка»,прысвечанае першаму каханню паэта:

У заключным цыкле «Мадонны» знаходзіцца вершаванае апавяданне «Вераніка»,прысвечанае першаму каханню паэта:

Дом

гэты да паноў Забелаў, Суседзяў нашых, наляжаў; Я змалку там штодзень гуляў, З дзяцьмi iх лез на дахi смела, Рваў яблыкi, рабiў садом I крыкам поўнiў цэлы дом.
Вясёла йшлi гулянкi нашы: Пад шум i гук размах рукi Збiваў здалёку гарадкi, Быў чутны смех пры вiдзе "кашы", I кожны стрымліваў свой плач, Калi ўразаўся ў плечы мяч.
А вечарком мы выпускалi У паветра белых галубоў. Зрабiўшы некалькi кругоў, У вышыню яны шыбалi, Як чысты снег, кружылi там I падалi на дахi к нам.