Гістарычная граматыка беларускай мовы як лінгвістычная дысцыпліна

Содержание

Слайд 2

1 Мэты і задачы курса, яго практычнае і выхаваўчае значэнне. 2

1 Мэты і задачы курса, яго практычнае і выхаваўчае значэнне.
2

Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі.
3 Сувязь дысцыпліны «Гісторыя беларускай мовы» з іншымі навукамі.
4 Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі беларускай мовы.
Слайд 3

1 Мэты і задачы курса, яго практычнае і выхаваўчае значэнне Гістарычныя

1 Мэты і задачы курса, яго практычнае і выхаваўчае значэнне

Гістарычныя законы

развіцця беларускай мовы тлумачаць яе генетычную роднасць як з блізкароднаснымі ўсходнеславянскімі (рускай і ўкраінскай), так і з іншымі славянскімі (заходнеславянскімі і паўднёваславянскімі) мовамі.
Слайд 4

Курс гісторыі беларускай мовы складаецца з 2 частак: гістарычная граматыка беларускай

Курс гісторыі беларускай мовы

складаецца з 2 частак: гістарычная граматыка беларускай мовы

і гісторыя беларускай літаратурнай мовы.
Слайд 5

Гістарычная граматыка вывучае агульнанародную мову па-за сувяззю з пэўнай стылістычнай арганізацыяй

Гістарычная граматыка вывучае агульнанародную мову па-за сувяззю з пэўнай стылістычнай арганізацыяй

мовы, у яе вусным афармленні. Пытанні аб літаратурнай мове ў розныя перыяды яе гісторыі, аб яе адносінах да агульнанароднай мовы, аб выкарыстанні мовы ў розных стылях, у пісьмовым яе афармленні адносяцца да гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
Слайд 6

Гістарычная граматыка беларускай мовы – навука аб развіцці беларускай мовы, гісторыі

Гістарычная граматыка беларускай мовы

– навука аб развіцці беларускай мовы, гісторыі развіцця

яе фанетычнай, марфалагічнай і сінтаксічнай сістэм па іх унутраных законах; навука, якая тлумачыць як на працягу доўгага часу змяняліся гукі і формы беларускай мовы, яе сінтаксічная структура і лексічны склад.
Слайд 7

гістарычная граматыка беларускай мовы складаецца з раздзелаў: гістарычная фанетыка, гістарычная лексікалогія, гістарычная марфалогія, гістарычны сінтаксіс.

гістарычная граматыка беларускай мовы

складаецца з раздзелаў:
гістарычная фанетыка,
гістарычная лексікалогія,
гістарычная марфалогія,
гістарычны сінтаксіс.

Слайд 8

Гістарычная граматыка беларускай мовы з’яўляецца састаўной часткай гістарычнай граматыкі ўсходнеславянскіх моў,

Гістарычная граматыка беларускай мовы з’яўляецца састаўной часткай гістарычнай граматыкі ўсходнеславянскіх моў,

якая, у сваю чаргу, стала прамежкавым звяном паміж параўнальнай граматыкай славянскіх моў і асобнай усходнеславянскай мовай (беларускай). Гэтыя сувязі яскрава выяўляюцца ў метадах вывучэння гістарычнай граматыкі.
Слайд 9

2 Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі Гістарычнае развіццё беларускай мовы выяўляецца

2 Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі

Гістарычнае развіццё беларускай мовы выяўляецца пры

дапамозе параўнальна-гістарычнага метаду вывучэння моў: вывучаючы з’явы ў мовах, якія маюць блізкую матэрыяльную роднасць (агульнасць каранёў, афіксаў), можна прыйсці да пэўных высноў аб развіцці некаторых элементаў мовы.
Слайд 10

Напрыклад, параўнанне помнікаў старажытнарускай і стараславянскай пісьменнасці, напісаных і глаголіцай, і

Напрыклад,

параўнанне помнікаў старажытнарускай і стараславянскай пісьменнасці, напісаных і глаголіцай, і кірыліцай,

а таксама дадзеныя сучасных моў (як славянскіх, так і неславянскіх) дазваляюць высветліць гукавое значэнне літар Ѫ, Ѧ і ўстанавіць наяўнасць ў агульнаўсходнеславянскай (старажытнарускай) мове насавых галосных у розныя гістарычныя перыяды:
Слайд 11

Слайд 12

3 Сувязь дысцыпліны «Гісторыя беларускай мовы» з іншымі навукамі Стараславянская мова

3 Сувязь дысцыпліны «Гісторыя беларускай мовы» з іншымі навукамі

Стараславянская мова

- у стараславянскай мове ўпершыню пісьмова зафіксавана славянская мова, адлюстраваны славянскія гукі і формы ў іх старажытным стане
Слайд 13

Сучасная беларуская мова – вынік развіцця мовы на працягу гістарычнага перыяду дзесяці стагоддзяў

Сучасная беларуская мова – вынік развіцця мовы на працягу гістарычнага перыяду

дзесяці стагоддзяў
Слайд 14

Дыялекталогія - гаворкі захоўваюць словы і формы, якія страціла літаратурная мова,

Дыялекталогія - гаворкі захоўваюць словы і формы, якія страціла літаратурная мова,

некаторыя працэсы атрымалі ў дыялектах заканамернае развіццё, якога часам няма ў літаратурнай мове ў сувязі з уплывам іншых моў або па аналогіі з іншымі моўнымі з’явамі
Слайд 15

Гісторыя народа - народ – і творца, і носьбіт мовы, сацыяльна-палітычныя,

Гісторыя народа - народ – і творца, і носьбіт мовы, сацыяльна-палітычныя,

культурна-эканамічныя падзеі, што адбываюцца ў жыцці дзяржавы, народа, адбіваюцца ў мове
Слайд 16

Археалогія - археалагічныя знаходкі даюць звесткі, якія дазваляюць рэканструяваць самыя старажытныя моўныя з’явы

Археалогія - археалагічныя знаходкі даюць звесткі, якія дазваляюць рэканструяваць самыя старажытныя

моўныя з’явы
Слайд 17

Анамастыка - у назвах населеных пунктаў, прозвішчах, гідронімах захаваліся, “застылі” некаторыя

Анамастыка - у назвах населеных пунктаў, прозвішчах, гідронімах захаваліся, “застылі” некаторыя

старажытныя моўныя з’явы: Десна (‘правая’), Мыцішчы (мыто ‘падатак’), Бутыркі (‘дамы ў наваколлі, якія стаяць паасобку’), Мсціслаў, Заслаўе, Ярославль (былыя прыналежныя прыметнікі)
Слайд 18

Геаграфія- узнікненне і пашырэнне моўнай з’явы на адзначанай тэрыторыі (лінгвагеаграфія) Этнаграфія

Геаграфія- узнікненне і пашырэнне моўнай з’явы на адзначанай тэрыторыі (лінгвагеаграфія)
Этнаграфія -

найменне адзення і прадметаў побыту захоўваецца са старажытнасці
Палеаграфія - вонкавы стан рукапісных помнікаў
Слайд 19

4 Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі беларускай мовы Сучасныя беларускія гаворкі і

4 Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі беларускай мовы

Сучасныя беларускія гаворкі і дыялекты

сучасных рускай і ўкраінскай моў.
Дадзеныя анамастыкі.
Слайд 20

Запазычанні ў беларускую мову з іншых славянскіх і неславянскіх моў і

Запазычанні ў беларускую мову з іншых славянскіх і неславянскіх моў і

запазычанні з усходнеславянскіх моў (асабліва старажытнарускай) у іншыя, няроднасныя мовы:
імя аднаго з франкскіх каралёў Karl змянілася, як і іншыя спалучэнні галосных з плаўнымі ў становішчы паміж зычнымі тыпу *gordъ – городъ – город - горад, на ўсходнеславянскай глебе ў король – кароль;
наяўнасць у эстонскай мове спалучэнняў галосны + насавы зычны, запазычаных са старажытнарускай мовы, дапамагае сцвердзіць, што ў словах тыпу вуды (старажытнарускае уда, эстонскае und), суддзя (эстонскае sundima ‘прымушаць’) каранёвы галосны ўзыходзіць ў старажытную эпоху, калі насавыя галосныя яшчэ існавалі.