Адам Глобус

Содержание

Слайд 2

Адам Глобус - мастак Адам Глобус (Адамчык Уладзімір Вячаслававіч) - паэт,

Адам Глобус - мастак

Адам Глобус (Адамчык Уладзімір Вячаслававіч) - паэт, празаік,

мастак. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1988 года. Нарадзіўся 29 верасня 1958 года ў Дзяржынску, у сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 годзе разам з бацькамі пераехаў ў Мінск. Пасля заканчэння васьмі класаў з 1973 па 1977гг. займаўся на педагагічным аддзяленні Мінскага мастацкага вучылішча. Атрымаўшы дыплом настаўніка малявання, працягваў вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на мастацкім факультэце.
Слайд 3

У 1982-1983 гг. Адам Глобус працаваў у спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях –

У 1982-1983 гг. Адам Глобус працаваў у спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях –

чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. Вольны час аддаваў літаратуры. З 1987 – рэдактар аддзела сацыяльных праблем часопіса “Крыніца”.

Паэтычны дэбют Адама Глобуса (псеўданім ўтвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці) адбыўся ў газеце “Літаратура і мастацтва” ў 1978 годзе. У наступным, 1979 годзе, яго вершы былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Паэзія Адама Глобуса адразу займела прыхільнікаў. Прадмову да яго першай паэтычнай кнігі “Груд” напісаў Уладзімір Караткевіч. Выхад кнігі быў запланаваны ў 1985 г., але кніга так і не выйшла – не дазволіла цэнзура.

Слайд 4

У творах пiсьменнiка мы можам убачыць: Уплыў мастакоўскай адукацы Павагу да

У творах пiсьменнiка мы можам убачыць:

Уплыў мастакоўскай адукацы
Павагу да роднага

слова
Уніклівы позірк на жыццё
Крытычнае асэнсаванне вопыту эстонскай, заходнееўрапейскай і паўночнаамерыканскай, а ў паэзіі яшчэ і старажытнаяпонскай, кітайскай літаратур
Слайд 5

Бiблiяграфiя «Парк» (паэзія, 1988) «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989) «Смерць

Бiблiяграфiя
«Парк» (паэзія, 1988) «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989) «Смерць — мужчына» (1992) «Скрыжаванне»

(1993) «Дамавікамерон» (1994) «Толькі не гавары маёй маме» (1995) «Койданава»
Слайд 6

Эпітафія каханню На востры кант барвовых дахаў, Паміж прутоў антэн, на

Эпітафія каханню
На востры кант барвовых дахаў, Паміж прутоў антэн, на лёд Упала сонца

– збітым птахам… За ветрам, у сіні краявід, Між велічы бетонных гмахаў, Праз браму ночы вечар знік… На чорным небе звар’яцелым Накрэслю крэйдай месяц белы.

Гарадскi вецер
Як сцягі альтруізму, Да крухмальных аблокаў Вецер кідаў бялізну – Навальніцу палохаў. Ён ляцеў на балконы, Рваў старыя газеты, – I круціла над светам Некралогі з партрэтамі. Вецер нёс інфармацыю Напалову размытую, Парушаў пунктуацыю, – Ўваскрасалі забітыя. Усміхаліся вусны На паперы скамечанай, I здаваліся глупствам Усялякія сведчанні. Над крыклівымі гмахамі, Над маўклівымі блокамі З птахамі Вецер.

Слайд 7

З'яўляўся адным з заснавальнікаў і ўдзельнікам нефармальнага аб'яднання маладых літаратараў «Тутэйшыя»

З'яўляўся адным з заснавальнікаў і ўдзельнікам нефармальнага аб'яднання маладых літаратараў «Тутэйшыя»

(1986-1990), якое ў сілу абставін займалася не толькі літаратурай, а выяўляла і актыўную сацыяльную і палітычную пазіцыю. У прыватнасці, у кастрычніку 1988 года аб'яднанне арганізавала, якая стала пасля традыцыйнай, першую ў Беларусі акцыю памінання ахвяр савецкага рэжыму пад назвай «Дзяды», з шматтысячным шэсцем і мітынгам. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1988), Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1989 года).

Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асяцінскую і каталонскую, друкаваліся ў Велікабрытаніі, Германii,Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расii.

Станіслаў Шушкевіч, Васіль Быкаў. Дзяды-1993

1988 год

Слайд 8

Філосаф Ігар Бабкоў піша да 60-годдзя пісьменніка, мастака і выдаўца Адама

Філосаф Ігар Бабкоў піша да 60-годдзя  пісьменніка, мастака і выдаўца Адама Глобуса.

Ён —

самы вядомы, самы скандальны і самы нераспазнаны творца свайго пакалення. Самы адкрыты — і самы ўтоены. Гатовы ўсё пра сябе патлумачыць — і пры гэтым застацца ў цёмных глыбінях. Поўны гісторый і анекдотаў, эратаман і авантурнік, — і адначасова ўважлівы чытач Басё і Сэн-Сэнагон
Слайд 9

Фатаграфii з дзяцiнства 1961 год. Койданава. Адам Глобус на ручках у

Фатаграфii з дзяцiнства

1961 год. Койданава.  Адам Глобус на ручках у бабы

Ядзі.

1959 год. Мінск. У мамы на ручках…

1961 год. Койданава. Адам Глобус з дзедам Бронікам.

Слайд 10

- Усе мы добра ведаем, што вельмі кепска, калі чалавек выходзіць

- Усе мы добра ведаем, што вельмі кепска, калі чалавек выходзіць

з сябе, а вось калі ён выбягае з сябе, гэта вельмі добра. Я вось выбягаю з сябе - з сябе п'яніцы я выбег, з сябе курца, што курыў доўгі час цыгарэты. Я выбег з сябе таўстуна, раблю гэта кожную вясну, бо ўзімку крышку набіраю, а потым выбягаю. І гэта вельмі класна.
Слайд 11