Раслінная сімволіка каляндарных свят і абрадаў

Содержание

Слайд 2

Разнастайнасць сімвалаў каляндарных свят і абрадаў беларусаў утварае самастойную сістэму, якая

Разнастайнасць сімвалаў каляндарных свят і абрадаў беларусаў утварае самастойную сістэму, якая

мае пэўную этнічную своеасаблівасць і значнае месца ў якой займаюць расліны. Усталяваўшыся ў сферы народнай абраднасці яшчэ ў эпоху дакласавага грамадства, яны прайшлі праз стагоддзі, трапілі ў літаратуру і мастацва, і выкарыстоўваюцца сёння. Раслінная сімволіка каляндарных абрадаў беларусаў прасякнута ідэяй урадлівасці датычна сферы гаспадарчых і сямейных адносін. У большасці сваёй атрыбуты расліннага паходжання вядомы як аграрныя або любоўна-эратычныя сімвалы.
Слайд 3

Ёлка функцыянуе ў якасці абрадавага дрэўца пераважна ў калядна-навагодніх, стрэчаньскіх, масленічных

Ёлка функцыянуе ў якасці абрадавага дрэўца пераважна ў калядна-навагодніх, стрэчаньскіх, масленічных

святкаваннях. Такое выкарыстанне ёлкі абумоўлена яе сiмволiкай вечнасцi, iдэяй сувязi светаў i станаў, што ўпiсвалася ў больш агульную iдэю пераходу, асноўную для каляндарных святаў, якія сімвалізавалі змену адной пары года на другую. Ёлку на Каляды ставілі ў хаце, з яе выраблялі калядную зорку, на Вадохрышча ўпрыгожвалі палонкі «Іардані».
Слайд 4

Упрыгожанае хваёвае дрэўца – ёлка, сасонка -- з’яўляецца самым яркім атрыбутам

Упрыгожанае хваёвае дрэўца – ёлка, сасонка -- з’яўляецца самым яркім атрыбутам

стрэчаньскага і масленічнага гукання вясны на Гомельшчыне.
Слайд 5

Слайд 6

Вярба выступала сімвалам хуткага росту, жыцця, якое набірае моц, урадлівасці, добрага

Вярба выступала сімвалам  хуткага росту, жыцця, якое набірае моц, урадлівасці, добрага

здароўя. Галінкі маладой вярбы на Вербную нядзелю пасля асвячэння ў храме прыносілі дадому і выконвалі з імі шэраг абрадава-магічных дзеянняў, што сімвалізавалі адраджэнне/зараджэнне новага жыццёвага цыкла, новага здароўя і ўраджаю.
Пасля вярба захоўвалася цэлы год на покуці і выкарыстоўвалася ў сям’і з нагоды ўсіх важнейшых падзей.
Слайд 7

Слайд 8

Ушанаванне расліннасці, зеляніны, кветак, дрэў -- асноўны сэнс свята Сёмухі (Тройца,

Ушанаванне расліннасці, зеляніны, кветак, дрэў -- асноўны сэнс свята Сёмухі (Тройца,

Сё(-я)мік, Зялёныя Святкі/Свёнткі, Зелянец, Духа, Сёмка). Час святкавання Сёмухі (канец вясны – пачатак лета) супадаў з перыядам актыўнага росту раслін і дрэў, таму і ўпрыгожвалі хаты, гаспадарчыя пабудовы, жытнёвыя палі галінкамі дрэў, якія, ў адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, спрыялі ўрадлівасці зямлі і выспяванню збажыны, давалі такую неабходную ў гэты час вільгаць. У якасці траецкага дрэўца была маладая бярозка, хату ўнутры ўпрыгожвалі галінкамі клёна, ліпы, рабіны, дуба – т.зв. “маем”.
Слайд 9

Слайд 10

Траецкую зеляніну не выкідвалі, а збіралі і выкарыстоўвалі на працягу года

Траецкую зеляніну не выкідвалі, а збіралі і выкарыстоўвалі на працягу года

як дзейсны сродак аховы ад грому, хвароб жывёлы, шкодных насякомых, грызуноў.
Слайд 11

У Заходнім Палессі на Тройцу вадзілі маскіраваную дзяўчыну -- “Куста” па

У Заходнім Палессі на Тройцу вадзілі маскіраваную дзяўчыну -- “Куста” па

ўсіх дварах вёскі, заводзілі яго на агароды, бо “дзе куста ходзіць, там жытачка родзіць»
Слайд 12

Пасля Тройцы наступаў русальны тыдзень. У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскага Палесся на

Пасля Тройцы наступаў русальны тыдзень. У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскага Палесся на

заканчэнне русальнага тыдня здзяйснялі абрад “Провады русалкі”, дзе таксама выканаўцу ролі “Русалкі” “апраналі ў касцюм” з раслін, кветак і галінак дрэў, і плялі для яе вялікі вянок.
Слайд 13

Дзявятнік (Зелянок, Божа Цяло) -- рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца

Дзявятнік (Зелянок, Божа Цяло) -- рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца

ў чацвер дзевятага тыдня пасля Вялікадня, з’яўляецца шырока распаўсюджаным сярод беларусаў-католікаў. Галоўным маркерам гэтага свята з’яўляліся вяночкі, звітыя з лекавых раслін, пажадана, каб іх было дзевяць.
Слайд 14

Слайд 15

Раслінны код формул і рытуалаў варажбы характэрны для купальскай абраднасці, што

Раслінны код формул і рытуалаў варажбы характэрны для купальскай абраднасці, што

і натуральна ў кантэксце прыродных умоў. У якасці расліны-“вяшчунні” вылучаецца трыпутнік, а фальклорныя тэксты падкрэсліваюць яго міфалагізацыю і персаніфікацыю. Асноўная маса мантычных рытуалаў адбывалася ўвечары, на мяжы дня і ночы, калі, паводле народных уяўленняў, адухоўленасць раслін праяўлялася ў найбольшай ступені.
Слайд 16

Слайд 17

Лічылася, што ў купальскую ноч актыўна дзейнічалі ўсялякія нячысцікі, ведзьмы, якія

Лічылася, што ў купальскую ноч актыўна дзейнічалі ўсялякія нячысцікі, ведзьмы, якія

маглі прынесці шкоду людзям і хатняй жывёле, адабраць малако ў кароў, зрабіць заломы ў жыце на палетках.
Каб засцерагчы ад ведзьмы сям’ю, жывёлу, пасевы, гаспадыні вешалі на хлявах крапіву і лопух (брылі, дзядоўнік, задзёрка, сабачнік), уторквалі галінкі альхі, асіны на засеяных палях
Слайд 18

У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка. Паводле

У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка. Паводле

народнага меркавання, хто сарве гэтую кветку, той будзе багаты і шчаслівы, набудзе дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін, знаходзіць скарбы, станавіцца нябачным і г.д. Павер’е магло мець рэальную падставу. Папараць ніколі не квітнее, але яе споры часам выпраменьваюць маленькае свячэнне. Гэта адносіцца толькі да рэдкай каралеўскай папараці, якой сёння ў Беларусі амаль не засталося — яна захавалася, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Слайд 19

Ідэя ўрадлівасці, выяўленая праз раслінную сімволіку і атрыбутыку, шырока прадстаўлена ў

Ідэя ўрадлівасці, выяўленая праз раслінную сімволіку і атрыбутыку, шырока прадстаўлена ў

жніўнай абраднасці. Асаблівая пашана аказвалася першаму і апошняму зжатым снапам, як сімвалам дабрабыту і шчаслівага жыцця сялянскай сям’і і ўсёй грамады
Слайд 20

У некаторых раёнах гэты снапок уносілі ў хату на посную куццю

У некаторых раёнах гэты снапок уносілі ў хату на посную куццю

на Каляды і ставілі на покуць. На Міншчыне першы/апошні сноп быў адным з галоўных атрыбутаў у абрадзе “Цягнуць Каляду на дуба”.
Слайд 21

ЖАНІЦЬБА КОМІНА (ПАСВЕТА, ЛУЧНІКА) абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце.

ЖАНІЦЬБА КОМІНА (ПАСВЕТА, ЛУЧНІКА)

абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. 
“Коміна-жаніха”

адмыслова рыхтавалі да абраду: бялілі, упрыгожвалі зелянінай, кветкамі, абвязвалі хмелем, стужкамі, новымі ручнікамі, што гучыць і ў песні, якую спявалі для “жаніха”:
“Ой прыйшлі ж ночанькі доўгенькія, мы ж цябе кветкамі ўбіралі, бервяночкам, рутай аперазалі”