Пераход [е] у [о]

Содержание

Слайд 2

1 Змяненне [е] > [о] у становішчы пасля мяккага зычнага перад

1 Змяненне [е] > [о] у становішчы пасля мяккага зычнага

перад цвёрдым.
2 Храналогія і ўмовы ўзнікнення змены [є] – [о].
3 Фаналагізацыя адносін паміж гукамі [е] і [о] на канцы слова і паміж зычнымі.
Слайд 3

1 Змяненне [ϵ] у [о] адбывалася пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі,

1 Змяненне [ϵ] у [о]

адбывалася пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі, мяккасць

папярэдняга зычнага захоўвалася: несу – нёс, лён, веселье – весёлый.
Перад мяккім зычным [є] захоўваецца без змен: день, весь.
Слайд 4

Вымаўленне [‘о] на месцы [е] назіраецца і ў канцы слоў: усё,

Вымаўленне [‘о] на месцы [е] назіраецца і ў канцы слоў:

усё,

жыццё, маё.
Канцавое змяненне [е] - [о] узнікае пад уплывам цвёрдага варыянта скланення назоўнікаў з былой асновай на *ŏ і займеннікаў:
акно, сяло – жыццё, плячо;
то, оно, само – маё, тваё.
Слайд 5

Змена [є] – [о] ўзнікла ў старажытнарускай мове да падзелу яе

Змена [є] – [о] ўзнікла ў старажытнарускай мове да падзелу яе

на асобныя ўсходнеславянскія мовы, але ахапіла ўсходнеславянскія гаворкі не адначасова.
Раней за ўсё гэты працэс ахапіў стараўкраінскую мову і паўночнарускія гаворкі (верагодна, у ХІІ-ХІІІ ст.). У гэту эпоху змена [ϵ] у [о] здзяйснялася перад ўсімі цвёрдымі зычнымі незалежна ад націску.
Слайд 6

У сучасных беларускай і рускай мовах вымаўленне [о] на месцы [э]

У сучасных беларускай і рускай мовах

вымаўленне [о] на месцы [э]

назіраецца толькі ў націскным складзе, а спрадвечнае змяненне [є] у [о] хутчэй за ўсё не было звязана са становішчам [є] адносна націску.
Слайд 7

Аб працэсах змены ненаціскнога [є] у [о] сведчаць сучасныя паўночнарускія гаворкі

Аб працэсах змены ненаціскнога [є] у [о] сведчаць сучасныя паўночнарускія гаворкі

з вымаўленнем тыпу
нёсу́, вёсна́, вёзу́.
Такія паўночнарускія гаворкі захоўваюць найбольш раннія з’явы ў зменах [є] у [о].
Слайд 8

Ва ўкраінскай мове вынікі гэтага змянення захаваліся толькі пасля шыпячых: чоловік,

Ва ўкраінскай мове

вынікі гэтага змянення захаваліся толькі пасля шыпячых:
чоловік,

чотирі, жона.
Пасля астатніх зычных [о] няма, бо галосны падпаў пад дэлабіялізацыю і змяніўся ў [е] у сувязі з зацвярдзеннем папярэдняга зычнага:
овес, береза, веселий.
Слайд 9

2 Храналогія і ўмовы ўзнікнення змены [є] – [о] Пачатак змены

2 Храналогія і ўмовы ўзнікнення змены [є] – [о]

Пачатак змены [є]

у [о] можа быць аднесены не раней за ХІІ ст.
Слайд 10

Змена [ϵ] у [о] не магла развіцца раней за памякчэнне паўмяккіх

Змена [ϵ] у [о] не магла развіцца раней за памякчэнне паўмяккіх

зычных. Калі гэта было так, то з формы несъ з [н] паўмяккім узнікла б не нёс, а *нос, бо паўмяккасць зычнага была абумоўлена наступным пярэднім галосным, знікненне якога (зо на месцы е) вызначыла б цвёрдасць папярэдняга зычнага. На самой справе, зычны застаўся мяккім, з чаго вынікае, што працэс памякчэння паўмяккіх ужо адбыўся.
Слайд 11

Адбылася ўжо да часу пераходу [є] у [о] і страта рэдукаваных

Адбылася ўжо да часу пераходу [є] у [о] і страта рэдукаваных

[ъ], [ь], бо змяненне [ϵ] у [о] адбывалася і калі [е] паходзіў з [ь]:
овьсъ – овесъ – овёсъ – авёс.
Аднясенне ўзнікнення змянення [є] у [о] пасля перыяду распаду рэдукаваных абумоўліваецца тым, што змена [є] у [о] фанетычна можа быць растлумачана з’явамі, звязанымі са стратай рэдукаваных [ъ], [ь].
Слайд 12

Змена [є] у [о] уяўляе сабой вынік працэсу прыпадабнення гукаў –

Змена [є] у [о] уяўляе сабой вынік працэсу прыпадабнення гукаў

прыпадабнення галоснага наступнаму цвёрдаму зычнаму.
Цвёрдыя зычныя ў старажытнарускай мове былі (тэрмін А.А. Шахматава), лабіявелярызаванымі (цвёрдымі і лабіялізаванымі), калі знаходзіліся перад галоснымі непярэдняга раду, асабліва перад лабіялізаванымі [о], [у], [ъ].
Слайд 13

Пад уплывам такога зычнага адбылося перамяшчэнне пярэдняга галоснага [є] ў непярэдні

Пад уплывам такога зычнага адбылося перамяшчэнне пярэдняга галоснага [є] ў непярэдні

рад, з набыццём гэтым галосным лабіялізацыі. Уздзеянне наступнага зычнага на папярэдні галосны магло быць найбольш інтэнсіўным толькі пасля падзення рэдукаваных [ъ], [ь], калі быў парушаны закон адкрытага складу і ўзнікла магчымасць ўздзеяння наступнага зычнага на папярэдні галосны, бо абодва гэтыя гукі апынуліся ў межах аднаго складу:
Слайд 14

[н'е/съ ] > [н'ес] > [н'ос]. Пры гэтым мяркуецца, што лабіявелярнасць

[н'е/съ ] > [н'ес] > [н'ос].
Пры гэтым мяркуецца, што лабіявелярнасць канцавога

зычнага захоўвалася і пасля страты [ъ].
Слайд 15

Пасля змены [є] у [о] ва ўсіх словах, дзе быў гук

Пасля змены [є] у [о] ва ўсіх словах,

дзе быў гук

[є] перад цвёрдым зычным, на месцы гэтага [є] стаў вымаўляцца [о]. Гэтае самае адносілаcя і да ўзнікшых у мове слоў з [є] перад цвёрдым зычным. Такім чынам, гэта быў перыяд, калі ў старажытнарускай мове дзейнічала жывая норма змянення [є] у [о].
Слайд 16

У помніках ХІІ-ХІІІ ст. змена [є] - [о] яскрава адлюстравана пасля

У помніках ХІІ-ХІІІ ст.

змена [є] - [о] яскрава адлюстравана пасля

шыпячых і ц:
оумьршомоу (Жытіе Ніфанта, 1219), коупьцовъ (Наўгародская грамата, 1392)
і пазней:
въ чомъ, жонка, чорный, жогъ, селцо (Растоўска-Суздальскія граматы, ХІV-ХV ст.).
Слайд 17

У становішчы пасля мяккіх, што ўзніклі з паўмяккіх зычных, сляды змены

У становішчы пасля мяккіх, што ўзніклі з паўмяккіх зычных,

сляды змены

[є] у [о] назіраюцца толькі з ХІV ст. - меркаванне, што ва ўсходнеславянскіх мовах былі 2 перыяды ў змяненні [є] у [о]:
Слайд 18

ахапіў усе ўсходнеславянскія мовы і развіўся да памякчэння паўмяккіх; больш позні,

ахапіў усе ўсходнеславянскія мовы і развіўся да памякчэння паўмяккіх;
больш позні, узнік

пасля ўтварэння другаснапамякчоных зычных – характэрны для беларускай і рускай моў.
Аднак храналогія фанетычных працэсаў старажытнарускай мовы не дазваляе прыняць такога меркавання.
Слайд 19

Цяжкасці адлюстравання на пісьме [є] у [о] пасля мяккіх зычных ,

Цяжкасці адлюстравання на пісьме [є] у [о] пасля мяккіх зычных

, якія

ўзніклі з паўмяккіх, былі абумоўлены неабходнасцю адным знакам абазначыць мяккасць папярэдняга зычнага і вымаўлення галоснага непярэдняга утварэння [о] і выявіліся пры адсутнасці літары ё у напісаннях тыпу:
серобро, озора, за мором, Фодор.
Слайд 20

3 Фаналагізацыя адносін паміж гукамі [е] і [о] на канцы слова і паміж мяккімі зычнымі

3 Фаналагізацыя адносін паміж гукамі [е] і [о] на канцы слова

і паміж мяккімі зычнымі
Слайд 21

Перад [ц] галосны [э] захоўваецца без змен: у рускай мове отец,

Перад [ц] галосны [э] захоўваецца без змен:

у рускай мове отец,

конец, огурец,
у беларускай мове – канец, маладзец.
Зацвярдзеў [ц] да ХVІ ст.
З паказанага вынікае, што змяненне [є] у [о] да ХVІ ст. перастала быць жывой нормай мовы.
Слайд 22

газета, буфет дзе пераходу [э] у [о] няма, бо такія словы

газета, буфет

дзе пераходу [э] у [о] няма, бо такія словы трапілі

ва ўсходнеславянскія мовы пазней, калі закон змянення [є] у [о] перастаў быць жывым працэсам.
Слайд 23

Няма змянення [є] у [о], калі [э] паходзіць з [ѣ]: лес

Няма змянення [є] у [о], калі [э] паходзіць з [ѣ]:
лес

– лѣсъ, свет – свѣтъ
[ѣ] супаў з [‘э], калі змена [є] у [о] перастала быць жывой.
Слайд 24

Пераход [є] у [о] не быў уласцівым царкоўнаславянскай мове, таму ў

Пераход [є] у [о] не быў уласцівым царкоўнаславянскай мове,

таму ў лексіцы

кніжнаславянскага паходжання націскны [э] пасля мяккіх перад цвёрдымі зычнымі захоўваецца:
у рускай мове крест, вселенная, пещера, скверный,
у беларускай мове – неба (семантычна адрозніваецца ад нёба), шлем.
Слайд 25

У словах тыпу першы, чацвер, верх, смерть няма змянення [є] у

У словах тыпу першы, чацвер, верх, смерть няма змянення [є] у

[о],

бо тут існуюць былыя спалучэнні рэдукаванага [ь] з плаўным [р] паміж зычнымі тыпу *tьrt, дзе [р’] быў складовым і мяккім. Мяккасць [р’] развівалася пад уплывам папярэдняга [ь] (прагрэсіўная асіміляцыя). У эпоху падзення рэдукаваных [р’] страціў складовасць, але мяккасць захоўваў працяглы перыяд.

Слайд 26

Раней за іншыя выпадкі мяккасць [р’] у былых спалучэннях тыпу *tьrt

Раней за іншыя выпадкі мяккасць [р’] у былых спалучэннях тыпу *tьrt

была страчана,

калі пасля [р’] быў цвёрды пярэднеязычны зычны:
смерть – мёртвый (смьрть – мьртвыи),
чарнець (чьрнѣти) – чорны (чьрныи),
зерне – зёрны (зьрно – зьрна).

Слайд 27

На захаванне мяккага [р’] у такіх спалучэннях указвае нават надпіс на

На захаванне мяккага [р’] у такіх спалучэннях указвае нават надпіс на

помніку Пятру І у г. Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя):
Петру Перьвому Екатерина Вторая.
Слайд 28

У некаторых выпадках пераход [є] у [о] адбываецца там, дзе не

У некаторых выпадках пераход [є] у [о] адбываецца там, дзе не

павінна было існаваць:

1 па аналогіі з іншымі формамі слова, дзе змена [э] - [о] заканамерная: на бярозе (на березѣ) – [э] перад мяккім [з’] – пераход адбыўся пад уплывам формы бяроза; клёнік – пад уплывам формы клён;

Слайд 29

2 па аналогіі з роднаснымі словамі: мяшочак – мяшок; 3 па

2 па аналогіі з роднаснымі словамі: мяшочак – мяшок;
3 па аналогіі

з аднолькавымі формамі іншых слоў: зямлёй (землею), свячой (свѣчею) – мяккі варыянт былога назоўнікавага скланення з асновай на *ā пад уплывам цвёрдага варыянта таго самага скланення: рукой, жаной, сястрой;
4 па ўзору з іншымі словамі: гнѣзда, сѣдла – гнёзды, сёдлы (гняздо, сядло) на ўзор адносін паміж словамі – вёсны, сёлы – вясна, сяло.
Слайд 30

У групе слоў лёс [э] ў рускай і беларускай мовах адрозніваецца

У групе слоў лёс [э] ў рускай і беларускай мовах адрозніваецца

Шыпячыя

ў рускай мове зацвярдзелі раней за беларускую. Калі дзейнічаў жывы закон пераходу [є] у [о], шыпячыя ў рускай мове былі ўжо цвёрдыя (да ХІV ст.) і змена адбывалася: тёща, дыялектныя стёжка, одёжа (одежда – стараславянізм).