Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая

Содержание

Слайд 2

Канцэпцыі ўзнікнення і прычыны ўтварэння ВКЛ. 1) Паводле найбольш распаўсюджанай у

Канцэпцыі ўзнікнення і прычыны ўтварэння ВКЛ.

1) Паводле найбольш распаўсюджанай у літоўскай

і савецкай гістарыяграфіі канцэпцыі ў ХІІІ ст. адбываецца “літоўскае заваяванне”(В. Пашута, Е. Ахманьскі, Е.Гудавічус). Балтамоўныя літоўцы заваявалі паслабленыя феадальнай раздробленасцю усходнеславянскія княствы і падначалілі іх сваей уладзе. Гэтую канцэпцыю падтрымлівалі маскоўскія цары з мэтай абгрунтавання сваёй вызваленчай місіі у дачыненні да беларусаў і украінцаў і літоўскія адраджэнцы.
2) канцэпцыя “Русі Літоўскай” ўзнікла ў расійскай імперскай гістарычнай навуцы ХІХ ст. (С. Салаўеў). Яна падкрэслівала тое, што ўсходнеславянская ў асноўнай сваёй масе “Русь Літоўская” няўдала супернічала з “Руссю Маскоўскай”. Прычым само існаванне беларусаў ўкраінцаў і іх інтарэсы ў мінулым адмаўляліся.
3) канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы” была распрацаваная М. Любаўскім. Усе ўсходнеславянскія народы па гэтай канцэпцыі называлася “рускімі”, без размежавання на беларусаў, рускіх, украінцаў. За імі прызнавалася другарадная, але важная роля ў стварэнні ВКЛ.
Слайд 3

4) канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” распрацаваная ў 20-я г. ХХ ст. У.

4) канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” распрацаваная ў 20-я г. ХХ ст. У.

Ігнатоўскім сцвердзіла, што беларусы адыгралі вядучую ролю ў эканамічным і культурным жыцці (большасць тэрыторыі і гарадоў ВКЛ і дзяржаўная мова ВКЛ), а літоўцы склалі аснову войска, княжацкіх і магнацкіх фамілій ВКЛ.
5) канцэпцыя “Беларускай дзяржавы” распрацоўвалася гісторыкамі беларускага адраджэння у 20 і 80я г. ХХ ст. (В. Ластоўскі, М. Доўнар Запольскі, М. Ермаловіч). Яна лічыла што беларускі этнас быў стваральнікам ВКЛ, гістарычная Літва гэта землі сучаснай Заходняй Беларусі ад Маладзечна да Навагародка, а сучасныя балцкія землі былі заваяваныя ёй у ХV ст.
6) канцэпцыя “Поліэтнічная ці кантактнай паласы” (А. Краўцэвіч) створана ў наш час. Прадугледжвае прыблізна роўны ўдзел у дзяржаватворчых працэсах у Верхнім Панямонні балцкіх і славянскіх элементаў. Лічыцца, што з ХІ ст. гарады рэгіёну былі славянскімі (Навагарадак, Вільня, Гародня), а сельская ваколіца заставалася балцкай. Гіпотэза пацвярджаецца археалагічнымі знаходкамі, тапанімікай і тым, што ў Сярэднявеччы ядро дзяржавы называлася “літвой”, пад “руссю” разумелася Падзвінне і Падняпроўе, а балцкая Жмудзь была далучана да ВКЛ толькі ў ХV ст.
Слайд 4

прадумовы стварэння ВКЛ А) неабходнасць абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі,

прадумовы стварэння ВКЛ
А) неабходнасць абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі, і

пры тым аддаленасць Панямоння ад тэатру асноўных баявых дзеянняў, што дазваляла сканцэнтраваць дэмаграфічны і эканамічны патэнцыял з суседніх рэгіёнаў,
Б) наяўнасць моцнай дзяржаўнай і вайсковай традыцыі ў усходніх славян, пры тагачаснай слабасці іх раздробленых на удзелы княстваў,
В) высокае эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёну, назапшванне багаццяў, сацыяльная дыферынцыяцыя якія эліце неабходна было падтрымліваць і абараняць пры дапамозе моцнай дзяржавы,
Г) наяўнасць у Верхнім Панямонні і Падзвінні традыцыі мірнага супрацоўніцтва, а не канфліктаў паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, распрацаванасць механізмаў міжэтнічных кантактаў.
Слайд 5

Міндоўг (1246 – 1263). За 1248-1249 г. з сіламі наваградцаў ён

Міндоўг (1246 – 1263).

За 1248-1249 г. з сіламі наваградцаў ён “поіма всю

землю Літовскую” і выганяе мясцовых балцкіх князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і Вікінта. МІндоўг змагаецца з Галіцка–Валынскім княствам, татарамі і крыжакамі, якія ў канцы 40-х гадоў ХІІІ ст. аб’ядналі свае намаганні, каб знішчыць незалежнасць княства. З мэтай вывесці Лівонскі ордэн з кааліцыі і спыніць паходы (1248–1254 г.) Міндоўг праводзіць перамовы з Рымскім папай, і ў 1253 г. у Наваградку карануецца на караля Літвы. Ордэн на час становіцца саюзнікам ВКЛ, але ў Навагарадку займае княжацкі прастол галіцкі княжыч Раман Данілавіч. Міндоўг княжыць у Варуце і Кернаве. У 1260 г. пачынаецца паўстанне літоўцаў супраць ордэну, Міндоўг разам з палачанамі на возеры Дурбэ разбівае крыжакоў і дамаўляецца з Александрам Яраславічам (Неўскім) аб сумеснай барацьбе з
немцамі. Аднак балцкая знаць начале з Транятам,
робіць змову і забівае Міндоўга і 2 яго сыноў ў 1263 г.
Слайд 6

Войшалак (1264-1267) Войшалак помсціць з смерць бацькі, вынішчае балцкую знаць гістарычнай

Войшалак (1264-1267)

Войшалак помсціць з смерць бацькі, вынішчае балцкую знаць гістарычнай

Літвы, далучае да Навагарадка Дайнову, Нальшаны і Гальшаны (землі вакол Крэва і Гальшан). У гэтай палітыцы ён з’яўляецца саюзнікам Пінска, Полацка і Галіцка- Валынскага княства. Аднак на сумесным піры валынскія князі яго забіваюць і ў 1267 – 1270 г. ВКЛ кіруе Шварн Данілавіч, іх стаўленік.
Слайд 7

Тройдзень (1270–1282) аднавіў незалежнасць ВКЛ, змагаўся з крыжакамі (у іх у

Тройдзень (1270–1282)

аднавіў незалежнасць ВКЛ, змагаўся з крыжакамі (у іх у

1276 г. ён захапіў Ерсіку, якую абмяняў на Дынабург і крыжовы паход якіх разграміў пад Кернавам у 1279 г.), валынцамі ў 1274-1278 (у 1277 г. пад Гародняй і Магільнай былі разбітыя абяднаныя валынска-татарскія войскі) і мазаўшанамі (1273, 1277). Пры ім да ВКЛ далучаюцца Слонім і Гародня. У іх ваколіцы ў 1277 – 1280 г. перасяляецца частка прусаў і яцвягаў, якія ўцякаюць пасля паўстання супраць Тэўтонскага ордэна і страты рэштак
незалежнасці ў верхняе Панямонне і
Пабужжа.
Слайд 8

Віцень (1293 – 1316) канчатковае далучэнне да ВКЛ Полацка (1307). падавіў

Віцень (1293 – 1316)

канчатковае далучэнне да ВКЛ Полацка (1307).
падавіў паўстанне жамойтаў

супраць сваёй
yлады ў 1294 г.
Змаганне супраць крыжакоў працягваецца (паходы ордэна на Гародню 1265, 1296, 1305,1306 (двойчы), 1307 (тройчы), 1314, 1324, 1328 гг.). У ім вылучаецца ваенны талент Давыда Гарадзенскага. У 1314 г. пад яго кіраўніцтвам быў разгромлены крыжовы паход пад Навагарадaк. У 1319 г. гарадзенскія дружыны зрабілі напад на Прусію, затым у 1322 і 1323 г. разбілі ордэнцаў пад Псковам. Для таго, каб паслабіць саюзнікаў крыжакоў, войскі ВКЛ у 1324 г. разрабавалі Мазовію, а ў 1326 г. Брандэнбург і Франкфурт на Майне.
Слайд 9

Гедымін (1316 – 1341) У 1323 г пераносіць сталіцу ВКЛ з

Гедымін (1316 – 1341)

У 1323 г пераносіць сталіцу ВКЛ з

Наваградка
ў Вільню
Падчас кіравання Гедыміна большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад ВКЛ. Асноўным шляхам далучэння нашых земляў, у адрозненні ад іншых усходнеславянскіх і балцкіх былі мірныя: міждзяржаўныя дамовы (як з Полацкам у 1307) ці дынастычныя шлюбы (у 1320 г. Альгерд Гедымінавіч ажаніўся на Алене Віцебскай). У 1220 – 1221 г. фармальную залежнасць ад яго прызналі Уладзімір Валынскі, Луцк і Кіеў. Асноўным прынцыпам далучэння да ВКЛ быў “даўніны не рушыць навіны не ўводзіць”
Слайд 10

Альгерд (віцебскі князь з 1320) вялікі князь (1345 – 1377) 1358–1359

Альгерд (віцебскі князь з 1320) вялікі князь (1345 – 1377)

1358–1359 г.

да ВКЛ былі далучаны Мсціслаўль, Смаленск і Бранск.
1363 г. Перамога ВКЛ над татарамі на Сініх Водах далучаны Падолле, Валынь, Кіеўшчына, Чарнігаўшчына і Ноўгарад-Северскі.
Войны з палякамі (1349-1351) з Валынь. Спачатку ўдала, але ў 1377 г. страчаны Бэлз і Холм.
Слайд 11

Сумесна з цверцамі Альгерд зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370,

Сумесна з цверцамі Альгерд зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370,

1372 гг. ) парабаваў яе ваколіцы і атрымаў ад Дзмітрыя Іванавіча Данскога выкуп.

Кейстут (1348–1382)
Суправіцель Альгерда яго ваяводства сталіцай і яго сына Вітаўта сталі Трокі, а Альгерда і ўсяго ВКЛ – Вільня. Асноўнай задачай Кейстута была барацьба з крыжакамі і палякамі. Крыжакі за 30 год здзейснілі больш 100 рэйдаў на ВКЛ, у адказ адбыліся 42 пагоні.

Слайд 12

Барацьба за ўладу ў ВКЛ. Альгерд перад смерццю перадаў уладу ў

Барацьба за ўладу ў ВКЛ.

Альгерд перад смерццю перадаў уладу ў ВКЛ

Ягайлу (1377 - 1392). Супраць гэтага выступіў старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй Полацкі, які знайшоў падтрымку ў Пскове, Маскве і Лівоніі. Ягайла спрабаваў заняць Полацк але палачане прагналі яго стаўленіка Скіргайлу(1379). Андрэй Полацкі і яго брат Дзмітры прынялі ўдзел у бітве на Куліковым полі ў 1380 г. на баку Масквы, а Ягайла вёў войскі на дапамогу Мамаю.
Слайд 13

Ягайла аднак заключыў з Лівонскім ордэнам у 1380 г. пагадненне паводле

Ягайла аднак заключыў з Лівонскім ордэнам у 1380 г. пагадненне паводле

якога крыжакі павінны былі рабаваць Трокскае ваяводства. За гэта ў 1381 г. Кейстут дэтранізаваў Ягайлу. Аднак, той заручыўся падтрымкай крыжакоў, палачан, віцеблян і віленцаў і у наступным годзе вярнуў сталіцу. У 1382 г. Ягайла запрасіў на перамовы і захапіў у палон Кейстута і Вітаўта. У Крэве Кейстут быў задушаны, а Вітаўт уцёк да крыжакоў. Разам з войскамі Тэутонскага ордэна ён напаў на ВКЛ і спустошыў землі вакол Трокаў і Вільні ў 1383 г. , а Андрэй Полацкі з сіламі Масквы, Смаленска і Лівонскага ордэна разрабаваў Полацкія і Віцебскія землі. Сілы ВКЛ ў 1385 г. спачатку разбілі смалян, а затым захапілі ў палон Андрэя Полацкага.
Слайд 14

15.08.1385 г. Крэўская ўнія. Умовы: вялікакняская карона далучалася да польскай каралеўскай,

15.08.1385 г. Крэўская ўнія.

Умовы: вялікакняская карона далучалася да польскай каралеўскай,

кракаўская дынастыя надалей павінна была стаць Ягелонскай. Было паабяцана пахрысціць паганскую Літву ў каталіцтва, выплаціць 200000 флорынаў (700 кг. золата) за разрыў заручынаў Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам. У сакавіку 1386 г. Ягайла быў хрышчоны ў каталіцызм пад імём Уладаслаў і каранаваны. Стварылася дынастычная унія ВКЛ і Польшчы.
Слайд 15

Вітаўт (1392–1430) Па Востраўскім пагадненні (1392) Ягайла заставаўся каралём Польшчы, а

Вітаўт (1392–1430)

Па Востраўскім пагадненні (1392) Ягайла заставаўся каралём Польшчы, а

Вітаўт станавіўся пажыццёвым князем ВКЛ. Правёў цэнтралізацыю ВКЛ, пачаў прызначаць у большасць гарадоў і княстваў сваіх намеснікаў (у Полацк з 1395).
Слайд 16

у 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і татар Тахтамыша прайгралі войскам

у 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і татар Тахтамыша прайгралі войскам Цімура

Тамерлана на р. Ворскла. У гэтай бітве загінула больш 50 князёў у т.л. Андрэй Полацкі. Вітаўт запрасіў татараў Тахтамыша ў ВКЛ на правах паселенага войска і дараваў ім шляхецкія правы, акрамя права валодаць хрысціянамі. Дзякуючы саюзу з нашчадкамі Тахтамыша, якія ў 1420-я г. вярнулі ханскі прастол у Залатой ардзе, ВКЛ атрымаў Таўрыду і выхад да Чорнага мора.
Слайд 17

“Вялікая вайна”1409–1411 г. У 1409 г. ордэн захапіў Добжынскія землі і

“Вялікая вайна”1409–1411 г.

У 1409 г. ордэн захапіў Добжынскія землі і ВКЛ

выступіла саюзнікам Польшчы. 15 ліпеня 1410 г. адбылася вырашальная бітва пад Грунвальдам. Войскі Ягайлы і Вітаўта перамаглі ордэн. Была забіта 18000 крыжакоў і ўсё іх кіраўніцтва. Пасля гэтага на працягу 2 месяцаў праводзілася аблога сталіцы ордэна – Мальбарка, але Вітаўт, які апасаўся празмернага ўзмацнення Польшчы адвеў войскі. У выніку Тэўтонскі ордэн спыніў агрэссію на усход, а да ВКЛ вярнулася Жамойць і Занёманская Літва (1422 г.).
Слайд 18

Хрышчэнне Літвы ў 1387 г. у 1387 г. Ягайла вызваліў баяр

Хрышчэнне Літвы ў 1387 г.

у 1387 г. Ягайла вызваліў баяр католікаў

ад падаткаў накарысць князя і дазволіў ім перадаваць маёнткі ў спадчыну без зацвярджэння з яго боку. У 1413 г. была падпісана Гарадзельская ўнія, якая стварала гербовае брацтва і замацоўвала перадачу 47 польскіх гербоў 47 шляхецкім фаміліям ВКЛ. З гэтага часу патрабавалася агульная згода літвінаў і палякаў на абранне манарха і ўстанавілася манаполія каталікоў на займанне дзяржаўных пасад у ВКЛ.
Слайд 19

ў 1420 г. Вітаўт даслаў 5000 войска на падтрыму чэшскіх гусітаў

ў 1420 г. Вітаўт даслаў 5000 войска на падтрыму чэшскіх гусітаў

і быў абвешчаны паўстанцамі каралём Чэхіі. Дасягнуўшы палітычных мэт у 1423 г. Вітаўт адмовіўся ад чэшскай кароны накарысць Жыгімонта Карыбутавіча, а ў 1424 г. вывеў войска ВКЛ з Чэхіі.

У 1404 г. было падаўлена паўстанне і канчаткова далучана да ВКЛ Смаленскае княства. У 1424–1427 г. прывяла да таго, што васалную залежнасць ад ВКЛ прызналі Разанскае, Пераяслаўскае, Маскоўскае і шраг іншых княстваў, а ў 1428 г. узяты выкуп з Ноўгарада.

Слайд 20

Спрабуючы канчаткова аднавіць незалежнасць краіны ў 1430 г. Вітаўт паспрабаваў каранавацца

Спрабуючы канчаткова аднавіць незалежнасць краіны ў 1430 г. Вітаўт паспрабаваў каранавацца

як кароль ВКЛ, аднак карону перахапілі палякі, а сам Вітаўт нечакана памёр.

1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца Свідрыгайла. Ён выступае супраць уніі з Польшчай і спробы Ягайлы захапіць у ВКЛ Падолле, для чаго заключае саюзніцкія пагадненні з Ноўгарадам і Лівонскім ордэнам. Пасля змовы знаці 1432 г. вялікім князем стаў Жыгімонт Кейстутавіч. Свідрыгайла ўцёк у Полацк, дзе абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з праваслаўных земляў ВКЛ.

Слайд 21

снежні 1432 г. Свідрыгайла пад Ашмянамі прайграў бітву войскам Жыгімонта. Для

снежні 1432 г. Свідрыгайла пад Ашмянамі прайграў бітву войскам Жыгімонта. Для

вяртання ўлады на беларускіх землях у 1434 г. Жыгімонт выдаў земскі прывілей па якім ураўняў правы паноў праваслаўных і католікаў ва ўсім, акрамя права займаць пасады ў вялікакняскай радзе. У 1435 г. Войскі Свідрыгайлы і Лівонскага ордэна былі разбітыя сіламі ВКЛ пад Вількамірам. Свідрыгайла ў 1435 г. па падазрэнні ў здрадзе спаліў у Віцебску праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. У 1437 г. Полацк і Віцебск перайшлі на бок Жыгімонта Кейстутавіча – вайна скончылася.
Слайд 22

Казімір Ягайлавіч (1440–1492 г.) Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў

Казімір Ягайлавіч (1440–1492 г.)

Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў 1447

г. Казімір стварыў рэгенцкую раду з магнатаў, якая пачала кіраваць ВКЛ у адсутнасць вялікага князя.
1468 г. Судзебнік Казіміра замацаваў прызумпцыю невінаватасці, адсутнасць адказнасці сваякоў за дзеянні злачынца і рэгламентаваныя пакаранні за злачынствы.
Нягледзячы на просьбы наўгародскага веча, ён нічога не зрабіў калі Масква захапіла Ноўгарад у 1470 г. Прадстаўнікі Ягеллонаў сталі вянгерскімі (1440-1457, 1490-1526) і чэшскімі (1453 – 1457, 1471–1526) каралямі. Пасля вайны з Тэўтонскім ордэнам у 1466 г. да Польшчы былі далучаны Гданск, Торунь і Эльблонг.
Слайд 23

Аляксандр (1492–1506) М. Глінскі перамог крымскіх татар пад Клецкам ў 1506

Аляксандр (1492–1506)

М. Глінскі перамог крымскіх татар пад Клецкам ў 1506 г.

але Маскоўская дзяржава парушала мірныя дамовы і пераманьвала да сябе памежных праваслаўных князёў. Войны 1492–1494 г. і 1500–1503 г. скончыліся стратай ВКЛ Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Бранскай і Гомельскай земляў. А ў 1500 г. на р. Ведраш 4000 войскаў ВКЛ упершыню прайграла бітву 40000 маскоўскай кавалерыі.
У 1492 г. адбываецца першы агульны з’езд шляхты ВКЛ (вальны сойм). У спецыяльным прывілеі вялікі князь абяцаў не прыймаць рашэнняў па знешніх унутрыпалітычных пытаннях без згоды Паноў Рады
Слайд 24

Жыгімонт Стары (1506–1548) Войны супраць Маскоўскага княства ў 1506–1508, 1512–1522, 1534–1537

Жыгімонт Стары (1506–1548)

Войны супраць Маскоўскага княства ў 1506–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг.

негледзячы на перамогу 8.09.1514 г. 20000 войска гетмана ВКЛ К. Астрожскага над 80000 маскоўскага войка пад Оршай, ВКЛ страціла Смаленск, Ноўгарад-Северскія землі і Себеж, хоць і вярнула Гомель.
Войны з татарамі былі нешматлікімі. Самы вялікі поспех адбыўся ў 1525 г. калі ўся Прусія ператварылася ў свецкага васала Польшчы.